Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 ліпеня 2022, 13:47

Мараторый на прымяненне мер адказнасці за невыкарыстанне электронных накладных уведзены да 31 снежня

4 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 31 снежня гэтага года ўстаноўлены мараторый на прымяненне мер адказнасці за невыкарыстанне электронных накладных пры абароце тавараў, якія падлягаюць маркіроўцы і прасочвальнасці, паведамілі БЕЛТА ў МПЗ.

"У час дзеяння мараторыя суб'екты гаспадарання, якія ажыццяўляюць абарот тавараў, што падлягаюць маркіроўцы і (або) прасочвальнасці, змогуць сканцэнтраваць існуючыя рэсурсы на вырашэнні першачарговых задач па забеспячэнні вытворчай дзейнасці", - сказаў першы намеснік міністра па падатках і зборах Ігар Клепча.

Паводле яго слоў, мараторый стварае дадатковыя спрыяльныя ўмовы для ўкаранення таварна-транспартных і таварных накладных у выглядзе электронных дакументаў, перабудовы і наладжвання існуючых бізнес-працэсаў, навучання работнікаў і асваення імі новых навыкаў работы ў інфармацыйных сістэмах, у тым ліку атэставаных EDI - правайдараў.

Мараторый уведзены ў рамках рэалізацыі комплекснага плана па падтрымцы эканомікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі