ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 20 студзеня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць -11°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 студзеня 2021, 16:26

Мараторый на павелічэнне арэнднай платы будзе дзейнічаць да 1 красавіка 2022 года

Фота з архіва
Фота з архіва

12 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мараторый на павелічэнне базавай арэнднай велічыні і арэнднай платы за карыстанне нерухомай маёмасцю, якая знаходзіцца ў дзяржуласнасці, будзе дзейнічаць да 1 красавіка 2022 года. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па маёмасці, каменціруючы ўказ нумар 512 аб прадаўжэнні дзеяння мер па падтрымцы эканомікі падчас пандэміі.

У перыяд з 1 кастрычніка па 31 снежня 2020 года павінна быць выплачана арэндная плата, разлічаная ў адпаведнасці з указам ад 29 сакавіка 2012 года нумар 150 "Аб некаторых пытаннях арэнды і бязвыплатнага карыстання маёмасцю", з улікам мараторыя, але без выплаты раней прадастаўленай растэрміноўкі.

У выпадку пагашэння растэрміноўкі, прадастаўленай да 31 снежня 2020 года, грашовыя сродкі не вяртаюцца, пры гэтым астатняя нявыплачаная сума растэрміноўкі можа быць выплачана арандатарам на працягу першага паўгоддзя 2021 года.

За карыстанне прадастаўленымі адтэрміноўкай і растэрміноўкай працэнты не налічваюцца.

З 1 студзеня 2021 года прадугледжана новая адтэрміноўка на 6 месяцаў (да 30 чэрвеня 2021-га) з далейшай растэрміноўкай яе аплаты з 1 ліпеня па 31 снежня 2021-га.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі