Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 мая 2022, 16:27

Малы і сярэдні бізнес будзе вырабляць імпартазамяшчальную прадукцыю для буйных прадпрыемстваў

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Малы і сярэдні бізнес будзе вырабляць імпартазамяшчальную прадукцыю для буйных прадпрыемстваў. Аб гэтым паведаміў генеральны дырэктар Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў Пётр Арушаньянц, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наша асноўная задача - гэта выбраць тыя праекты, якія сапраўды адпавядаюць імпартазамяшчэнню, і аказаць садзейнічанне заказчыкам, як правіла, буйным вытворчым прадпрыемствам. Цяпер такія прадпрыемствы закупляюць прадукцыю за мяжой, а ёсць магчымасць іх набываць у Беларусі. Такую прадукцыю будзе вырабляць наш малы і сярэдні бізнес. На гэты момант размова ідзе аб некалькіх мільярдах долараў - гэта тое, што ўжо магчыма з улікам тэхналагічнага ўзроўню беларускага бізнесу і напрацаваных тэхналогій", - расказаў гендырэктар.

Для актывізацыі работы па ўзаемадзеянні малога і сярэдняга бізнесу з буйнымі заказчыкамі практыкуецца прадастаўленне пляцовак. Паводле яго слоў, гэта могуць быць розныя гандлёвыя пляцоўкі, але ў тым ліку і пляцоўкі вытворчай кааперацыі.

"На гэты момант мы актыўна выкарыстоўваем анлайн-пляцоўкі, праводзім іх кожны тыдзень і ўжо бачым, што дзясяткі дагавораў заключаюцца з дапамогай кантактна-кааперацыйных біржаў, якія праводзяцца менавіта ў такім фармаце. Гэта зручна, хутка і сучасна, але разам з тым застаецца шмат пытанняў, якія нават па відэа-канферэнц-сувязі цяжка ўрэгуляваць. Для гэтага неабходна праводзіць сустрэчы. Буйныя прадпрыемствы якраз і арганізуюць іх на сваіх пляцоўках - атрымліваецца нешта накшталт дня адкрытых дзвярэй. Малы і сярэдні бізнес вельмі актыўна ўдзельнічае ў такіх сустрэчах. Ёсць магчымасць адразу на месцы ацаніць перспектывы развіцця прадпрыемства, абмеркаваць умовы і тэрміны паставак з тэхнолагамі, канструктарамі, інжынерамі і эканамістамі. Гэта паскарае працэс узаемадзеяння і вытворчай кааперацыі, а значыць спрашчаецца работа", - растлумачыў Пётр Арушаньянц.

Гаворачы аб магчымасцях рэспубліканскага інфармацыйнага рэсурсу вытворчай кааперацыі, ён сказаў, што рэсурс дае магчымасць буйным прадпрыемствам-заказчыкам прадаставіць інфармацыю аб заказах, а пастаўшчыкам - малому і сярэдняму бізнесу - азнаёміцца з заказамі і дамовіцца аб сустрэчы. Прадастаўляецца магчымасць выйсці непасрэдна на службовых асоб, якія могуць ацаніць тэхнічны і эканамічны складнікі, а таксама тых, хто можа прыняць удзел у перагаворах і адказаць на пытанні малога і сярэдняга бізнесу.

"Мы палічылі ўжо, што дадатковая прадукцыя ў малога і сярэдняга бізнесу была набыта больш як на $15 млн. На сённяшні дзень узаемны інтарэс узрастае. Важна адзначыць, што тыя праекты, па якіх змаглі дамовіцца аб кааперацыі, змогуць атрымаць фінансавую падтрымку за кошт дзяржаўных праграм падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу", - рэзюмаваў гендырэктар фонду.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі