Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 сакавіка 2021, 14:06

Малашанка: да павышэння спажывання электраэнергіі ў сувязі з уводам БелАЭС трэба падыходзіць рацыянальна

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі плануецца павялічваць спажыванне электраэнергіі ў сувязі з уводам БелАЭС. У гэтым пытанні важны рацыянальны падыход, заявіў сёння на прэс-канферэнцыі намеснік старшыні Дзяржстандарту - дырэктар Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Міхаіл Малашанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У сувязі з уводам Беларускай АЭС мы плануем максімальна павялічваць спажыванне электрычнай энергіі, у тым ліку ў сістэме ЖКГ, уводзячы ў эксплуатацыю як электракатлы прамога нагрэву, так і энергакрыніцы малых і сярэдніх спажыўцоў з выкарыстаннем электрычных кампрэсійных цеплавых помпаў. Гэта для нас новы напрамак, перад намі стаяць цікавыя задачы", - сказаў Міхаіл Малашанка.

Дырэктар дэпартамента адзначыў, што адзін з напрамкаў дзяржпраграмы "Энергазберажэнне" да 2025 года - рацыянальнае выкарыстанне электраэнергіі. "Гэта значыць трэба не проста павялічваць яе прымяненне, расходаваць, лічачы, што яе вельмі шмат, - тут важны рацыянальны падыход. Трэба выкарыстоўваць сучасныя энергаэфектыўныя тэхналогіі, замяшчаць імпартуемыя вуглевадароды, зніжаць энергаёмістасць канечнай прадукцыі і яе сабекошт", - падкрэсліў ён.

Адзін з важных напрамкаў - укараненне энергаэфектыўных мерапрыемстваў у шматкватэрным жыллёвым фондзе. "Каля 30 працэнтаў усёй цеплавой энергіі ў Беларусі спажывае менавіта гэты сектар. Мы павінны накіраваць свае намаганні на зніжэнне яе спажывання. У нас ёсць вялікі рэзерв для зніжэння выкарыстання прыроднага газу. Ёсць праграма па прымяненні электраэнергіі ў шматкватэрным жыллёвым фондзе на мэты ацяплення, гарачага водазабеспячэння, прыгатавання ежы. Такія планы ёсць для новых раёнаў забудовы", - праінфармаваў Міхаіл Малашанка.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце "АЭС-2006" паблізу Астраўца Гродзенскай вобласці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі