Фота з архіва
24 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У наступным годзе на Аршанскім ільнокамбінаце будзе запушчаны чарговы этап мадэрнізацыі, які прадугледжвае перапрацоўку каталёну ў пражу, а з пражы - выраб ільняной тканіны. Вытворчыя планы ў эфіры тэлеканала "Першы інфармацыйны" агучыла старшыня канцэрна "Беллегпрам" Таццяна Лугіна, паведамляе БЕЛТА.
"Вырабы з лёну - адзін з лепшых падарункаў. Я вельмі люблю абрусы беларускай вытворчасці. А нашы майстрыхі машынную вышыўку дапаўняюць сваімі ўпрыгажэннямі: давязваюць канты, дабаўляюць махры, бейкі. Гэта ўнікальныя рэчы, зробленыя дастойна і якасна. Калі лён асабліва не апрацаваны, ён нават пахне лёнам. Наш менавіта такі - сапраўдны. Ён ахалоджвае летам і сагравае зімой", - дадала Таццяна Лугіна.
Разам з тым было адзначана, што лён, хоць і ўнікальная культура, але вельмі працазатратная: яе складана і выгадаваць, і перапрацаваць.
"У гэтым годзе мы ўстанавілі дадатковыя лініі па перапрацоўцы кароткага льновалакна. З наступнага года мы не плануем рэалізоўваць на экспарт ні тоны кароткага льновалакна. Замест гэтага ўнутры краіны мы будзем яго перапрацоўваць у каталён, - растлумачыла старшыня канцэрна "Беллегпрам". - У 2025 годзе на Аршанскім ільнокамбінаце будзе запушчаны чарговы этап мадэрнізацыі, якім прадугледжана перапрацоўка каталёну ў пражу, а з пражы - выраб тканіны".
У планах да 2030 года паэтапна прыйсці да таго, каб увесь каталён перапрацоўваць у пражу і тканіну ўнутры краіны. Гэта дасць магчымасць дасягнуць таго, што катанізаванае льновалакно не будзе ісці ў выглядзе сыравіны на экспарт.
"Беларусь на знешнім контуры асацыіруецца з многімі рэчамі, але менавіта лён - адна з самых стойкіх асацыяцый. Гэта галіна няпростая, і захаваць яе няпроста. Дзякуючы задачам кіраўніка дзяржавы, яго любові да гэтай галіны, мы справімся", - рэзюмавала Таццяна Лугіна.-0-