Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Макей: канчатковае рашэнне аб уступленні Беларусі ў СГА будзе прымацца пасля завяршэння перагавораў

Эканоміка 05.09.2018 | 09:08
Фота Global Look Press
Фота Global Look Press

5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канчатковае рашэнне аб уступленні Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю будзе прымацца пасля завяршэння перагаворнага працэсу. Аб гэтым у інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1" заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, паведамляе БЕЛТА.

"За апошнія паўтара года мы дасягнулі сур'ёзнага прагрэсу (у перагаворах аб уступленні ў СГА. - Заўвага БЕЛТА). Гэта тэма таксама 4 верасня абмяркоўвалася ў кіраўніка дзяржавы. Ён цікавіўся гэтымі працэсамі. Было даложана аб тым, што за апошнія паўтара года мы заключылі 8 пратаколаў з адпаведнымі дзяржавамі адносна нашага ўступлення ў СГА. Цяпер у нас усяго ўжо 18 пратаколаў. З 2010 па 2017 год у нас работа наогул не вялася. Таму цяпер яна актывізавана, і нам засталося правесці перагаворы з 8 дзяржавамі адносна нашага перспектыўнага членства ў СГА", - расказаў міністр.

Ён удакладніў, што, напрыклад, засталося правесці перагаворы з ЗША, Еўрасаюзам.

"Але кіраўніком дзяржавы выразна пастаўлена чарговы раз задача, выказана пазіцыя адносна таго, што ўступленне ў СГА для нас не самамэта", - заўважыў Уладзімір Макей.

Паводле яго слоў, пры прыняцці канчатковага рашэння трэба ўлічваць як плюсы, так і мінусы ўступлення ў арганізацыю. "Трэба прайсці астатні шлях, але рашэнне будзе прымацца толькі пасля таго, як мы будзем упэўнены, што ўступленне ў СГА прынясе нам канкрэтныя эканамічныя дывідэнды. І 4 верасня таксама абмяркоўвалася сітуацыя, звязаная з апошнімі выказваннямі амерыканскага кіраўніцтва аб дзейнасці СГА. Мы павінны быць вельмі асцярожнымі ў гэтым плане. Мы не хацелі б, каб мы зрабілі ўсё магчымае, уступілі ў СГА, а яна, умоўна кажучы, праз некаторы час развалілася, або дзейнасць яе была зведзена на нішто", - сказаў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"Мы будзем прадаўжаць нашу работу па ўступленні ў СГА, але канчатковае рашэнне будзе прымацца на больш познім этапе, калі мы сапраўды будзем бачыць, што гэта для нас будзе выгадна", - удакладніў Уладзімір Макей.

Гаворачы пра сусветную кан'юнктуру, Уладзімір Макей у якасці станоўчага фактару адзначыў эканамічны ўздым практычна ва ўсіх рэгіёнах і краінах. "Але ўсё ж такі больш негатыўных момантаў у гэтым плане. Першае - гэта палітычная канфрантацыя. Вы бачыце, што адбываецца паміж Расіяй і Захадам, як іскрыць у іх адносінах. Гэта больш палітыка-эканамічны аспект", - заявіў ён.

"Што датычыцца непасрэдна гандлёва-эканамічных адносін, то мы бачым, што адбываецца пэўны адыход ад тых устаноўленых агульнапрынятых правілаў гандлю, якія існавалі раней, - прадоўжыў міністр. - Я маю на ўвазе дзейнасць СГА. І вось гэта канфрантацыя, адыход ад правілаў гандлю, узмацненне канкурэнцыі ў розных рэгіёнах, на розных рынках, вядома ж, аказвае негатыўны ўплыў і на наш экспартны, знешнеэканамічны складнік".

"Сёння даводзіцца дзейнічаць у вельмі сур'ёзных негатыўных умовах. Мы вымушаны гэта ўлічваць у сваёй дзейнасці. Прэзідэнт 4 верасня на гэта таксама звярнуў увагу і сказаў, што нягледзячы на розныя негатыўныя моманты, мы павінны выканаць тыя заданні, якія былі пастаўлены. Мы павінны спадзявацца толькі на сябе", - дадаў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Як падрыхтаваць аўтамабіль да зімы Зімовы набор аўтааматара: трос, правады для "прыкурвання", скрабок са шчоткай, рызінавыя дыванкі з высокім бортам, шчыток для радыятара.