ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 23 студзеня 2020
Мінск Пераменная воблачнасць -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 студзеня 2020, 16:10

Макей абмеркаваў з паслом Азербайджана супрацоўніцтва ў эканоміцы

Лаціф Гандзілаў і Уладзімір Макей. Фота МЗС
Лаціф Гандзілаў і Уладзімір Макей. Фота МЗС

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 15 студзеня сустрэўся з паслом Азербайджана Лаціфам Гандзілавым. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

"У час сустрэчы абмеркаваны пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку ў эканамічнай сферы", - расказалі ў прэс-службе МЗС.

Падрабязнасці праведзенай размовы не раскрываюцца, аднак варта адзначыць, што напярэдадні тэма ўзаемадзеяння з Азербайджанам гучала ў плане прапрацоўкі альтэрнатыўных паставак нафты.

Урад прадаўжае адпрацоўваць схему альтэрнатыўных паставак нафты, вывучаюцца ўсе магчымыя варыянты. Першы віцэ-прэм'ер Дзмітрый Крутой расказаў журналістам: "Мы разаслалі адпаведныя камерцыйныя прапановы. Усе камерцыйныя службы нашых заводаў, Беларускай нафтавай кампаніі знаходзяцца на перагаворах практычна ў штодзённым рэжыме. Думаю, тут мы таксама хутка атрымаем альтэрнатыўныя варыянты пастаўкі канкрэтнай нафты. Усе магчымыя краіны: і Украіна, і Польшча, і краіны Балтыі, і Казахстан, Азербайджан". Пазней у СМІ з'явілася інфармацыя аб гатоўнасці Азербайджана пастаўляць нафту ў Беларусь, і гэта пытанне абмяркоўвалася, але канкрэтныя рашэнні пакуль адсутнічаюць.

Раней у размове з карэспандэнтам БЕЛТА пасол Азербайджана таксама заяўляў аб гатоўнасці дапамагчы Беларусі ў выпадку яе звароту па пытанні паставак нафты. Разам з тым неабходна ўлічваць складанасць транспарціроўкі нафты з Азербайджана ў Беларусь і шукаць найбольш аптымальныя спосабы, якія не прывядуць да моцнага падаражэння энергарэсурсаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі