Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 кастрычніка 2021, 11:05

Магчымы праект па экспарце замарожанай ялавічыны ў Кітай абмеркавалі ў Магілёўскім раёне

25 кастрычніка, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. У Магілёўскім раёне абмеркавалі магчымы праект па экспарце замарожанай ялавічыны ў Кітай. Такая ініцыятыва прагучала ў час дзелавой сустрэчы прадстаўнікоў кітайскай дзяржаўнай кампаніі Shenyang JinHai International Trade Co LTD з кіраўніцтвам Магілёўскага райвыканкама, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Адным з напрамкаў супрацоўніцтва з КНР можа стаць праект па рэалізацыі замарожанай ялавічыны для кітайскіх гіпермаркетаў, - расказала намеснік старшыні Магілёўскага райвыканкама Ірына Чындо. - Інвестары зацікаўлены ў будаўніцтве ў нашым раёне комплексу па гадаванні маладняку буйной рагатай жывёлы з далейшай тэхналагічнай перапрацоўкай прадукцыі на Магілёўскім мясакамбінаце і экспартам ялавічыны на кітайскі рынак".

Паводле слоў Ірыны Чындо, у Магілёўскім раёне дзейнічаюць больш за 2 тыс. арганізацый, многія з якіх пабудаваны з замежным капіталам і працуюць на экспарт. Іх знешнеэканамічная дзейнасць распаўсюджваецца больш як на 60 краін. Толькі за восем месяцаў гэтага года экспарт склаў больш за $500 млн. "Мы зацікаўлены ў новых інвестарах, паколькі яны садзейнічаюць паляпшэнню якасці жыцця ў нашым раёне", - падкрэсліла намеснік старшыні.

Сустрэча кіраўніцтва Магілёўскага райвыканкама з замежнай дэлегацыяй стала часткай дзелавога візіту прадстаўнікоў Кітая ў Беларусь, і ў прыватнасці ў Магілёўскую вобласць.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі