Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 лютага 2017, 11:55

Магчымасцю наведаць Беларусь без візы ўжо скарысталіся 465 іншаземцаў

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Магчымасцю наведаць Беларусь без візы ўжо скарысталіся 465 іншаземцаў, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.

Паводле даных на 9.00 15 лютага, у пункце пропуску ў Нацыянальным аэрапорце Мінск было аформлена 465 замежных грамадзян, якія вырашылі скарыстацца пяцідзённым бязвізавым рэжымам. Сярод іх 82 грамадзяніны Германіі і столькі ж грамадзян Польшчы, 48 грамадзян Італіі, 32 - Літвы, 21 - Францыі, 20 - Вялікабрытаніі, адзначылі ў Дзяржпагранкамітэце.

Пяцідзённы бязвізавы рэжым для грамадзян 80 краін пачаў дзейнічаць у Беларусі 12 лютага. Прыехаць без візы могуць грамадзяне 39 краін Еўропы, уключаючы ўвесь Еўрасаюз, а таксама Бразіліі, Інданезіі, ЗША, Японіі і іншых дзяржаў. У першую чаргу гэта стабільныя ў міграцыйным плане краіны, стратэгічныя партнёры Беларусі, дзяржавы, якія ў аднабаковым парадку ўстанавілі бязвізавы рэжым у адносінах да беларускіх грамадзян.

Для грамадзян В'етнама, Гаіці, Гамбіі, Гандураса, Індыі, Кітая, Лівана, Намібіі, Самоа абавязковым дадатковым патрабаваннем з'яўляецца наяўнасць у дакуменце для выезду за граніцу дзеючай шматразовай візы дзяржаў ЕС або Шэнгенскай зоны з адзнакай аб уездзе на іх тэрыторыю, а таксама авіябілетаў з пацвярджэннем у іх вылету з Нацыянальнага аэрапорта Мінск на працягу 5 дзён з даты ўезду.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі