Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
31 студзеня 2020, 15:45

Магчымасці паляўніча-рыбалоўнага турызму Беларусі прадстаўлены на выстаўцы ў Германіі

31 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арганізацыі Міністэрства лясной гаспадаркі прымаюць удзел у адной з буйнейшых сусветных выставак у сферы паляўніча-рыбалоўнага турызму JAGD & HUND 2020, якая праходзіць у Дортмундзе (Германія) з 28 студзеня па 2 лютага. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Мінлясгаса.

На форуме прадстаўлены шырокі спектр паслуг у сферы паляўнічага і экалагічнага турызму, рыбнай лоўлі, вялікі выбар паляўнічай зброі і спадарожнага рыштунку. Удзел у выстаўцы прымаюць больш за 600 экспанентаў, у тым ліку арганізацыі сістэмы Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі: унітарнае прадпрыемства "Белдзяржпаляванне", Віцебскае, Гродзенскае і Магілёўскае дзяржаўныя вытворчыя лесагаспадарчыя аб'яднанні, а таксама Пружанскі, Целяханскі і Капыльскі доследныя лясгасы.

Беларусь ужо не першы раз удзельнічае ў выстаўцы. Галоўная мэта, якую ставяць сабе арганізацыі, - папулярызацыя беларускага паляўніча-турыстычнага прадукту, інфармаванне замежных паляўнічых аб паслугах, якія аказваюцца, і відах палявання.

Беларускі стэнд выклікае цікавасць у еўрапейскіх паляўнічых. "Найбольш прывабнай для грамадзян Еўрасаюза з'яўляецца паляванне на глушца, зубра, ваўка, самцоў лася і высакароднага аленя", - адзначылі ў Мінлясгасе. Арганізацыі міністэрства праводзяць кансультацыі для ўсіх зацікаўленых, на палях выстаўкі вядуцца перагаворы з прадстаўнікамі еўрапейскіх турыстычных кампаній.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі