Фота "Белінтэрэкспа"
13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сталіцы Саудаўскай Аравіі Эр-Рыядзе ў рамках Riyadh International Industry Week з 12 па 15 мая праходзіць 20-я міжнародная выстава пластмасавай і нафтахімічнай прамысловасці Saudi Plastics & Petrochem, дзе прэзентавана і беларуская прадукцыя, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна "Белнафтахім".
На аб'яднаным стэндзе прадстаўлена прадукцыя буйнейшых беларускіх прадпрыемстваў: "Нафтана", "Полацк-шкловалакна" і філіяла "Завод Хімвалакно" ААТ "Гродна Азот".
Saudi Plastics & Petrochem аб'ядноўвае вытворцаў, пастаўшчыкоў, інвестараў, экспертаў галіны з усяго свету і, як лічаць спецыялісты, садзейнічае ўстанаўленню трывалых дзелавых сувязей і абмену вопытам, адкрывае новыя магчымасці для непасрэднага знаёмства з рынкам Блізкага Усходу і яго прадстаўнікамі. На выстаўцы арганізуюцца семінары, прэзентацыі і B2B-сустрэчы.
У 20-й міжнароднай выстаўцы пластмасавай і нафтахімічнай прамысловасці ў Эр-Рыядзе прымаюць удзел больш за 500 кампаній з 23 краін.-0-