ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 22 верасня 2020
Мінск Ясна +14°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 жніўня 2020, 16:20

МАГАТЭ гатова развіваць супрацоўніцтва з Беларуссю

Фота МАГАТЭ
Фота МАГАТЭ

7 жніўня, Астравецкі раён /Кар. БЕЛТА/. Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) гатова развіваць супрацоўніцтва з Беларуссю, заявіў журналістам дырэктар аддзела планавання, інфармацыі і кіравання ведамі МАГАТЭ Хуан Вэй, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"МАГАТЭ цесна працавала з беларускім бокам, каб дапамагчы ў стварэнні ядзернай энергетычнай інфраструктуры. Беларусь прыняла шэраг місій агенцтва - па ацэнцы развіцця ядзернай энергетычнай інфраструктуры, па гатоўнасці станцыі да эксплуатацыі і іншыя місіі, нацэленыя на ацэнку бяспекі. Мы высока ацэньваем той прагрэс, якога дасягнуў беларускі бок, і гатовы супрацоўнічаць і працаваць з Беларуссю далей", - сказаў Хуан Вэй.

"Мы зацікаўлены падтрымліваць краіны, якія развіваюць ядзерную энергетыку, у тым ліку Беларусь", - дадаў ён.

У МАГАТЭ лічаць, што праект па будаўніцтве Беларускай АЭС будзе мець вялікае значэнне ў дасягненні энергетычнай бяспекі і сацыяльна-эканамічным развіцці краіны. Паводле ацэнкі агенцтва, АЭС таксама ўнясе ўклад у зніжэнне выкідаў парніковых газаў і дэкарбанізацыю энергетычнага сектара краіны.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце АЭС-2006 паблізу Астраўца Гродзенскай вобласці. Генеральным падрадчыкам выступае дзяржкарпарацыя "Расатам". Энергаблокі пакалення 3+ маюць палепшаныя тэхніка-эканамічныя паказчыкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі