Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
08 красавіка 2019, 11:25

Мадэрнізацыя прамысловасці забяспечвае эканамічную бяспеку Беларусі - Косінец

8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мадэрнізацыя і рэканструкцыя прамысловых прадпрыемстваў Беларусі забяспечвае эканамічную бяспеку і незалежнасць краіны. Аб гэтым 7 красавіка ў інтэрв'ю тэлеканалу АНТ заявіў памочнік Прэзідэнта Беларусі Аляксандр Косінец, паведамляе БЕЛТА.

Маштабныя мадэрнізацыя і рэканструкцыя ў Беларусі пачаліся з 2005 года па ўсіх напрамках. Аб'ём рэсурсаў, які цяпер асвойваецца пры рэалізацыі інвестыцыйных праектаў дасягае $25 млрд - практычна палавіна ВУП краіны. Размова ідзе прыблізна аб 37 прадпрыемствах. У 2019-2021 гадах яны будуць уведзены ў эксплуатацыю. Паводле слоў памочніка Прэзідэнта, гэта дасць магчымасць вырашыць пытанні, звязаныя з атрыманнем экспартаарыентаванай прадукцыі, якая забяспечвае бяспеку, незалежнасць, самастойнасць Беларусі, развіццё эканомікі і ўсёй дзяржавы.

Аляксандр Косінец расказаў аб некаторых найбольш значных праектах. У аўтамабілебудаванні гэта завод "БелДжы", дзе на першым этапе плануецца выпускаць 60 тыс. аўтамабіляў у год. Стаіць задача дасягнуць лакалізацыі не меншай за 50 працэнтаў. Акрамя таго, у Барысаве кітайскія партнёры пабудуюць завод па вытворчасці рухавікоў. Будзе весціся інтэнсіўная работа па павелічэнні аб'ёмаў вытворчасці радыятараў.

Памочнік Прэзідэнта дадаў, што ў сувязі з будаўніцтвам БелАЭС у Беларусі плануецца пабудаваць каля 2 млн кв.м жылля на поўным электрычным энергазабеспячэнні. У краіне маюць намер наладзіць імпартазамяшчальную вытворчасць электракатлоў і электрабойлераў.

Завяршаецца мадэрнізацыя ААТ "Нафтан" і Мазырскага НПЗ. Паралельна ў Наваполацку плануецца развіваць малатанажную нафтахімію па перапрацоўцы мазуту. Развіваюцца металургічная, цэлюлозна-папяровая і іншыя віды прамысловасці. У 2018 годзе ў краіне рэалізоўвалася 447 інвестпраектаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі