Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 лістапада 2019, 09:38

Мадэльны рад тэхнікі БелАЗа папоўніўся новымі машынамі для работы ў шахтах

5 лістапада, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Новы пагрузчык магілёўскага філіяла БелАЗа, які папоўніў рад падземнай тэхнікі прадпрыемства, пачаў работу ва Узбекістане. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў намеснік дырэктара па ідэалогіі і сацыяльнай рабоце філіяла ААТ "БелАЗ" - "Магілёўскі аўтамабільны завод імя С.М. Кірава" Васіль Белазораў.

"Новая 7-тонная пагрузачна-даставачная машына МоАЗ 4035 паспяхова прайшла выпрабаванні на палігоне ў Жодзіне. Адразу пасля іх заканчэння пагрузчык адправіўся працаваць на Алмалыкскі горна-металургічны камбінат. Для аказання тэхнічнай дапамогі туды паехалі і спецыялісты прадпрыемства. Плануецца, што такія пагрузчыкі пачнуць пастаўляць для работы ў Курскую магнітную анамалію (расійскі горад Губкін). Цяпер у цэхах завода збіраюць яшчэ дзве машыны гэтай серыі", - адзначыў Васіль Белазораў.

2019 год для Магілёўскага аўтамабільнага завода стаў багатым на новыя мадэлі падземнай тэхнікі. Акрамя новага пагрузчыка яшчэ некалькі машын для работ у шахтах пацвердзілі заяўленыя характарыстыкі. Сярод іх МоАЗ 75830 і МоАЗ 75851 - 30-тонны і 50-тонны самазвалы. "Машыны сталі меншыя. Улічаны ўсе патрабаванні па бяспецы і заўвагі шахцёраў", - адзначыў Васіль Белазораў.

Ідзе работа і па мадэрнізацыі наземных машын: падыходзяць да завяршэння выпрабаванні пагрузчыка і створанага на яго базе бульдозера.

Магілёўскі завод спецыялізуецца на вытворчасці і выпуску аўтамабільнай тэхнікі з 1958 года. Адзін з напрамкаў дзейнасці прадпрыемства - распрацоўка і ўкараненне ў дробнасерыйную вытворчасць тэхнікі для работ у шахтах. Беларускія машыны працуюць на тэрыторыі Расіі, Узбекістана, Казахстана і Чылі. Прапрацоўваецца выхад на рынкі Украіны і ЕС.

ААТ "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БелАЗ-Холдынг" - буйнейшы сусветны вытворца кар'ерных самазвалаў вялікай і асабліва вялікай грузападымальнасці, а таксама іншага цяжкага транспартнага абсталявання, якое прымяняецца ў горназдабыўной і будаўнічай галінах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі