Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 кастрычніка 2019, 11:37

Лукашэнку ўнеслі на разгляд праект указа па барацьбе з нядобрасумленным пасрэдніцтвам

16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку ўнеслі на разгляд праект указа па барацьбе з нядобрасумленным пасрэдніцтвам. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Леанід Анфімаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ён знаходзіцца ўжо на разглядзе Прэзідэнта. Думаю, што кіраўнік дзяржавы пойдзе на тое, каб правесці спецыяльную нараду па гэтым праекце ўказа і разгледзець у комплексе ўсе пытанні, звязаныя з неабгрунтаваным, нядобрасумленным пасрэдніцтвам", - расказаў Леанід Анфімаў.

Паводле яго слоў, праект указа прадугледжвае абавязковае ўзгадненне з вышэйшымі арганізацыямі закупак, калі яны ажыццяўляюцца за кошт дзяржаўных грошай. "Калі вы хочаце купіць які-небудзь тавар у пасрэдніка, то павінны ўзгадніць гэту закупку. Калі гэта калгас і ён знаходзіцца ў камунальнай уласнасці - то з тым органам, які ажыццяўляе ўладальніцкі нагляд, у каго знаходзяцца акцыі гэтага прадпрыемства", - растлумачыў старшыня КДК.

Пры гэтым ён звярнуў увагу, што размова ідзе аб закупках пэўнай цэнавай катэгорыі. "Думаю, пэўная сума будзе ўсё ж такі стаяць і лімітавацца як мяжа закупкі, якую можа ажыццяўляць прадпрыемства без дазволу адпаведнага органа", - адзначыў Леанід Анфімаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі