Фота з архіва
23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Айчынная лёгкая прамысловасць традыцыйна моцная дызайнерскімі рэсурсамі: у нас магутная школа канструктарска-дызайнерскага напрамку, моцныя традыцыі fashion-індустрыі. Такое меркаванне ў час прэс-канферэнцыі, прысвечанай выстаўцы BTI як пляцоўцы, дзе задаюць модныя трэнды і прэзентуюць інавацыі тэкстыльнай галіны, агучыла старшыня канцэрна "Беллегпрам" Таццяна Лугіна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік канцэрна адзначыла зацікаўленасць дзяржаў СНД развіваць супрацоўніцтва ў лёгкай прамысловасці не толькі па напрамку "купі-прадай", калі адна краіна вырабіла тавар, а іншая яго прадае. Ужо адпрацаваны шэраг праектаў па выбудоўванні вытворча-кааперацыйных ланцужкоў з выкарыстаннем моцных бакоў кожнага партнёра.
У выпадку Беларусі, напрыклад, размова ідзе пра дызайнерскія перавагі. Паводле слоў Таццяны Лугіной, айчынны легпрам славіцца моцнай школай канструктарска-дызайнерскага напрамку, традыцыямі fashion-індустрыі. З кожным годам усё больш і больш беларускай моладзі прыходзіць у прыватны бізнес, звязаны з лёгкай прамысловасцю. Яшчэ адзін доказ бурнага развіцця ў Беларусі дызайнерскага напрамку - дэманструемы з году ў год рост удзельнікаў конкурсу "Млын моды", які арганізуецца Міністэрствам адукацыі.
"Мы адсочваем і шчыра радуемся, калі хлопцы і дзяўчаты прадстаўляюць на суд камісіі і гледачоў свае модныя, творчыя, сучасныя і абсалютна адпаведныя апошнім тэндэнцыям калекцыі адзення, - падкрэсліла Таццяна Лугіна. - Пра што гэта сведчыць? Мы змаглі захаваць сваю модную індустрыю. Упэўнена развіваецца таксама фірменны гандаль і ўласныя брэнды. Гэта тое, чым славіцца айчынны легпрам".
Галіны лёгкай прамысловасці іншых краін СНД адзначаны іншымі моцнымі бакамі, і выстаўка BelTexIndustry, як удакладніла старшыня "Беллегпрама", прызначана прадэманстраваць іх.
"B2B-перагаворы, дзелавыя сустрэчы, агульнаадукацыйныя праграмы, запланаваныя на час правядзення BTI, дапамогуць спецыялістам асвяжыць веды або набыць новыя ў галіне брэндзіравання, маркетынгу, работы на інтэрнэт-пляцоўках, пашырэння прадукцыі па каналах рэалізацыі, стварэння ўласнага брэнда або ўнікальнай матрыцы. Як мне здаецца, гэта вельмі цікава і важна, - зрабіла акцэнт кіраўнік канцэрна. - Я пераканана, што камандзе, якая рыхтуе выставу і займаецца яе напаўненнем, удасца зрабіць так, каб удзельнікі форуму правялі час з максімальнай карысцю для бізнесу, адносін, абмену інфармацыяй і ўдакладнення паняційнага апарату ў пытаннях, куды далей рухацца ў развіцці як беларускаму лёгпраму, так і нашым калегам з-за мяжы".
BTI - буйнейшая галіновая выстаўка Беларусі з гісторыяй брэнда больш за 20 гадоў. Штогод калекцыі будучага сезона прэзентуюць звыш 80 экспанентаў з Беларусі, Турцыі, Расіі, Узбекістана і Кітая. У рамках дзелавой праграмы выстаўкі праходзяць спецыялізаваныя семінары і бізнес-сустрэчы з удзелам кіраўнікоў вядучых прадпрыемстваў і прадстаўнікоў гандлю і СМІ, прэзентацыі кампаній і паказы калекцый адзення і абутку.-0-