Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 сакавіка 2023, 11:12

Лугіна: беларускі легпрам гатовы да выбудоўвання бізнес-адносін з РФ на якасна новым узроўні

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская лёгкая прамысловасць гатова да выбудоўвання бізнес-адносін з расійскім легпрамам на якасна новым узроўні. Аб гэтым заявіла кіраўнік "Беллегпрама" Таццяна Лугіна, выступаючы на вытворчай канферэнцыі "Расійскага тэкстыльнага тыдня" ў Маскве, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар канцэрна Марына Васькевіч.

"Рэалізацыя сумесных інвестыцыйных праектаў, у тым ліку імпартазамяшчальных, стварэнне сумесных прадпрыемстваў і якасна новае развіццё кааперацыйных сувязей, узаемадзеянне ў сферы падрыхтоўкі кадраў і профільных выставак на прасторы СНД - гэта толькі частка напрамкаў супрацоўніцтва ў галіне лёгкай прамысловасці Беларусі і Расіі, якія павінны быць паглыблены ў рамках супрацоўніцтва дзвюх краін", - адзначыла Таццяна Лугіна.

У сваім выступленні старшыня канцэрна падкрэсліла, што беларуская лёгкая прамысловасць, валодаючы сучаснай вытворчай базай, высокакваліфікаванымі кадрамі, уласнай сыравіннай базай, выпускаючы прадукцыю высокіх стандартаў якасці, гатова да выбудоўвання бізнес-адносін з расійскім легпрамам на якасна новым узроўні.

З нядаўніх паспяховых беларуска-расійскіх праектаў Таццяна Лугіна вылучыла гандлёвы дом "БЕЛРУ МАРКЕТ", прамысловую кааперацыю беларускага "Камволя" і башкірскай кампаніі "Капман".

Прэзідэнт Расійскага саюза прадпрымальнікаў тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці (Саюзлегпрам) Андрэй Разбродзін заявіў, што цяпер пытанне стаіць не столькі аб тэхнічнай мадэрнізацыі прадпрыемстваў легпрама краін СНД, колькі аб эканамічнай мадэрнізацыі, г.зн. аб умовах, прынцыпах новых сістэм узаемаадносін, якія трэба закласці для таго, каб галіна мела перспектыву развіцця на постсавецкай прасторы.

На беларускім стэндзе ў "Экспацэнтры" прадстаўлены вядучыя вытворцы "Беллегпрама" - Магатэкс, Аршанскі льнокамбінат, "Камволь", БВБА, "Палессе", "Світанак".

"Расійскі тэкстыльны тыдзень" - буйнейшае галіновае кангрэсна-выставачнае мерапрыемства, яго аснова - міжнародныя галіновыя выстаўкі, якія праходзяць адначасова, і дзелавая праграма. Арганізатары: АТ "Экспацэнтр" у партнёрстве з Расійскім саюзам прадпрымальнікаў тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці (САЮЗЛЕГПРАМ) пры падтрымцы Мінпрамгандлю РФ пад патранатам Гандлёва-прамысловай палаты РФ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі