Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 студзеня 2021, 12:29

Льняны холдынг і рабатызаваныя комплексы - як плануюць развіваць легпрам у Беларусі

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі плануецца стварыць ільняны холдынг і ўкараняць рабатызаваныя комплексы ў лёгкай прамысловасці. Гэта прадугледжана асноўнымі палажэннямі праекта праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна "Беллегпрам".

"У бягучай пяцігодцы стаўка будзе зроблена на павелічэнне глыбіні перапрацоўкі лёну і скуры - так абазначаны рэзерв росту галіны лёгкай прамысловасці. Таксама дакументам прадугледжана, што ў лёгкай прамысловасці трэба будзе завяршыць будаўніцтва і ўвесці новыя вытворчыя магутнасці, укараніць рабатызаваныя праграмна-апаратныя комплексы, стварыць у перспектыве вертыкальна-інтэграваны льняны холдынг", - расказалі ў прэс-службе.

Акрамя таго, плануецца нарасціць аб'ёмы вытворчасці поліэфірных тканін, удасканаліць вытворчую кааперацыю і спецыялізацыю працэсаў: ад нізканумарнога льновалакна да пражы і катаніну, кампазіцыйных цеплаізаляцыйных матэрыялаў, нятканых тэкстыльных матэрыялаў; ад адходаў гарбарнай вытворчасці да бялковай абалонкі, калагену, кармавых дабавак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі