Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 лютага 2020, 11:56

Ляшэнка: кіраўнікам галін трэба больш увагі ўдзяляць імпартазамяшчэнню

25 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнікам галін трэба больш увагі ўдзяляць імпартазамяшчэнню, заявіў сёння намеснік прэм'ер-міністра Ігар Ляшэнка на пасяджэнні калегіі Дзяржстандарту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пытанне імпартазашчэння знаходзіцца на асаблівым кантролі, ва ўрадзе пачалося ўжо заслухоўванне галін. Мы вялікую колькасць увозім з-за меж краіны, і кіраўнікі галін гэта не заўсёды адсочваюць", - адзначыў Ігар Ляшэнка.

Паводле слоў віцэ-прэм'ера, цяпер рыхтуецца нарада ў кіраўніка дзяржавы па пытаннях імпартазамяшчэння, да якой неабходна сур'ёзна падрыхтавацца. Ён папрасіў прадстаўнікоў Дзяржстандарту актыўна падключыцца да гэтай работы.

Гаворачы аб стратэгіі развіцця Дзяржстандарту, Ігар Ляшэнка звярнуў увагу, што трэба дакладна вызначыцца з паказчыкамі эфектыўнасці, KPI, па якіх будзе ацэньвацца работа камітэта.

Віцэ-прэм'ер таксама даручыў паскорыць распрацоўку плана мерапрыемстваў па выключэнні допуску небяспечнай прадукцыі. Раней для яго падрыхтоўкі прапаноўвалася стварыць міжведамасную рабочую групу, потым гэту ідэю адхілілі, але вырашылі да яе вярнуцца. Ігар Ляшэнка даручыў за месяц вызначыцца з далейшай тактыкай работы.

Як паведаміў старшыня Дзяржстандарту Валянцін Татарыцкі, аб'ём інвестыцый у 2019 годзе ў арганізацыях камітэта склаў больш за Br17 млн, што на 11,2 працэнта больш у параўнанні з 2018-м. Рэнтабельнасць продажаў - 11,8 працэнта.

Адной з ключавых задач стандартызацыі ў галіне машынабудавання Валянцін Татарыцкі назваў уключэнне прадпрыемстваў і арганізацый у працэс падрыхтоўкі стандартаў, прадаўжэнне работы па абнаўленні нарматыўнай базы па стандартызацыі, стварэнне нацыянальных эталонаў адзінкі цвёрдасці і адзінкі напружанасці магнітнага поля.

Што датычыцца лёгкай прамысловасці, энергетыкі, то актуальным застаецца пытанне мадэрнізацыі выпрабавальнага абсталявання, лічыць кіраўнік Дзяржстандарту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі