Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 лютага 2020, 14:56

Ляшэнка арыентуе "Беллеспаперапрам" на больш актыўны выпуск імпартазамяшчальнай прадукцыі

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрыемствам "Беллеспаперапрама" трэба больш актыўна займацца імпартазамяшчэннем. Аб гэтым намеснік прэм'ер-міністра Ігар Ляшэнка заявіў напярэдадні, у час пасяджэння савета канцэрна, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу ўрада.

Ігар Ляшэнка падкрэсліў, што ў мінулым годзе "Беллеспаперапрам" спрацаваў значна лепш, чым многія іншыя ведамствы. Пры гэтым ён удакладніў: у прадпрыемстваў канцэрна, у адрозненне, напрыклад, ад нафтагазавага сектара, ёсць уласны рэсурс для вытворчасці прадукцыі. "Таму вельмі важна сёння, каб у вашай галіне была стабільнасць і добрыя эканамічныя паказчыкі", - сказаў віцэ-прэм'ер.

Сярод задач, на выкананне якіх будзе звяртацца асаблівая ўвага, ён назваў выпуск імпартазамяшчальнай прадукцыі. Ігар Ляшэнка анансаваў нараду на высокім дзяржаўным узроўні па гэтым пытанні, якая можа адбыцца ў сакавіку.

Намеснік прэм'ер-міністра прапанаваў прадпрыемствам уважліва прааналізаваць, якія імпартныя камплектуючыя або сыравіну яны выкарыстоўваюць пры вытворчасці. І калі ёсць магчымасць, трэба замяніць іх беларускай прадукцыяй. Пры гэтым падыходзіць да працэсу трэба разумна і абгрунтавана, падкрэсліў Ігар Ляшэнка.

Паводле даных "Беллеспаперапрама", за 2019 год арганізацыі канцэрна вырабілі імпартазамяшчальнай прадукцыі на $530,5 млн, што на 9,3 працэнта больш, чым за 2018 год. У 2020-м плануецца павялічыць выпуск такой прадукцыі на $30 млн - да $560 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі