Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 лютага 2020, 11:12

Ляшэнка аб нафтаперапрацоўцы: для ўнутранага рынку хапае, крытычны аб'ём экспарту выконваем

28 лютага, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прадукцыі з беларускіх НПЗ для ўнутранага рынку пастаўляецца ў дастатковым аб'ёме, таксама забяспечваецца крытычны аб'ём экспарту. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА заявіў віцэ-прэм'ер Ігар Ляшэнка.

"Для ўнутранага рынку хапае. Калі ўладзіць пытанні з Расійскай Федэрацыяй, будуць адноўлены астатнія аб'ёмы экспарту. Але крытычны аб'ём экспарту мы таксама выконваем", - сказаў Ігар Ляшэнка.

Ён заявіў, што ў цэлым у бягучым годзе на перапрацоўку на беларускія НПЗ пастаўляецца каля 1 млн т нафты ў месяц. "Плюс-мінус у раёне мільёна тон працуем", - сказаў віцэ-прэм'ер.

Адказваючы на пытанне, які аб'ём прадугледжаны на сакавік, Ігар Ляшэнка заявіў: "У такім жа аб'ёме, як было ў студзені і лютым. Гэта значыць, адпаведная эфектыўнасць загрузкі вытворчасцей".

Ён таксама не ўдакладніў, з якімі менавіта пяццю расійскімі кампаніямі Беларусь дадаткова дамовілася аб пастаўках нафты, спаслаўшыся на камерцыйную тайну.

Як раней паведамлялася БЕЛТА, нафту без прэміі ў I квартале, акрамя групы кампаній "Сафмар", будуць пастаўляць у Беларусь 5 расійскіх кампаній. "Гэтыя 5 кампаній - новыя пастаўшчыкі, з якімі мы яшчэ не працавалі. Гэта значыць, разам з "Сафмарам" на I квартал у нас 6 кампаній, якія будуць з намі працаваць па рыначнай цане без прэміі", - удакладніў прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка.

Пазней стала вядома, што расійская група кампаній "Сафмар" паставіць у Беларусь у сакавіку 300 тыс. т нафты, "УДС нафта" - 50 тыс. т. Каменціруючы інфармацыю, якая з'явілася ў СМІ, аб магчымых пастаўках нафты ў Беларусь "Раснафтай" і "Татнафтай", Аляксандр Цішчанка адзначаў, што перагавораў па пастаўках на сакавік з імі не вядзецца.

У сакавіку таксама чакаецца пастаўка ў порт Клайпеды 160 тыс. т расійскай нафты для беларускіх НПЗ, якая была набыта праз трэйдараў без прэміі.

Акрамя таго, здзелка з азербайджанскай Socar прадугледжвае ў сакавіку пастаўку двух танкераў нафты - гэта каля 160 тыс. т. У Беларусь нафта будзе дастаўлена праз Украіну па нафтаправодзе Адэса - Броды.

Расія 1 студзеня спыніла пастаўкі нафты ў Беларусь з-за таго, што не былі дасягнуты дамоўленасці па цане. Як тлумачыў першы віцэ-прэм'ер Дзмітрый Крутой, Беларусь лічыць эканамічна немэтазгодным і бессэнсоўным плаціць прэміі расійскім нафтавым кампаніям у ранейшых аб'ёмах. Ва ўрадзе таксама заяўлялі, што вывучаюцца ўсе магчымыя варыянты альтэрнатыўных паставак.

Беларускія НПЗ (Мазырскі НПЗ і ААТ "Нафтан") працуюць на загрузцы 50 працэнтаў, у студзені-лютым яны перапрацуюць каля 1,8 млн т нафты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі