Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 чэрвеня 2020, 14:37

Лясгасы да канца года плануюць уключыць у гаспадарчы абарот амаль 20 аб'ектаў нерухомай маёмасці

1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лясгасы да канца 2020 года плануюць уключыць у гаспадарчы абарот амаль 20 аб'ектаў нерухомай маёмасці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.

Каляндарны графік на бягучы год апублікаваны ў раздзеле "Выкарыстанне дзяржмаёмасці" на афіцыйным сайце міністэрства. У пералік увайшлі аб'екты, якія падлягаюць уключэнню ў гаспадарчы абарот шляхам продажу. Гэта адміністрацыйныя і складскія памяшканні, будынкі паляўнічых комплексаў, аб'екты фізкультурна-аздараўленчага і спартыўнага прызначэння, лазня і інш.

Пры гэтым са зніжэннем пачатковай цаны не больш за 50 працэнтаў будуць выстаўлены два аб'екты, са зніжэннем пачатковай цаны не больш за 80 працэнтаў - яшчэ два. Адзін аб'ект будзе рэалізаваны за адну базавую велічыню (1 БВ цяпер - Br27).

Апошні тэрмін уключэння нерухомай маёмасці ў гаспадарчы абарот - снежань гэта года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі