Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 мая 2024, 11:39

Ляхновіч: павелічэнне аб'ёмаў грузапатоку з Астрахані дасць магчымасць патанніць лагістыку паставак прадукцыі

Аляксей Ляхновіч.Фота Мінтранса
Аляксей Ляхновіч.Фота Мінтранса
22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Павелічэнне аб'ёмаў грузапатоку з Астрахані дасць магчымасць патанніць лагістыку паставак прадукцыі. Аб гэтым заявіў міністр транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінтранса.

Па выніках пасяджэння рабочай групы Аляксей Ляхновіч расказаў расійскім журналістам аб планах па развіцці грузаперавозак праз астраханскую партовую інфраструктуру.

Паводле слоў кіраўніка Мінтранса Беларусі, у бягучым годзе ў напрамку Астраханскага порта вырасла доля чыгуначных перавозак некаторых груп беларускіх тавараў, а таксама пачаліся пастаўкі новай наменклатуры грузаў.

"Для стварэння ўмоў па арганізацыі дастаўкі экспартных грузаў беларускіх прадпрыемстваў у Астраханскую вобласць арганізаванымі кантэйнернымі паяздамі ў пераліку міжнародных кантэйнерных паяздоў устаноўлена фарміраванне такіх паяздоў з шэрага станцый Беларускай чыгункі. У той жа час, сёння існуюць некаторыя стрымальныя фактары развіцця такіх перавозак. Выраўнованне аб'ёмаў грузапатоку ў абодвух напрамках, а менавіта яго павелічэнне з расійскага рэгіёна ў Беларусь, дасць магчымасць яшчэ больш патанніць лагістыку паставак прадукцыі для спажыўца", - сказаў Аляксей Ляхновіч.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі