Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 верасня 2021, 18:17

Ліцэнзаванне экспарту трубнай прадукцыі ўводзіцца ў Беларусі на паўгода

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ліцэнзаванне экспарту трубнай прадукцыі пры яе вывазе ў некаторыя краіны ўводзіцца ў Беларусі на паўгода. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 13 верасня 2021 года нумар 526, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Устаноўлена, што змяшчэнне пад мытную працэдуру экспарту ў Беларусі такой прадукцыі будзе выконвацца па разавых ліцэнзіях, выдадзеных Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Для выдачы ліцэнзіі неабходны сертыфікат прадукцыі ўласнай вытворчасці.

У пералік краін, пры вывазе ў якія гэтай прадукцыі спатрэбіцца ліцэнзія, увайшлі Аўстрыя, Венгрыя, Грэцыя, Італія, Данія і іншыя. Усяго ў спісе іх 27.

Міністэрству замежных спраў даручана інфармаваць Еўразійскую эканамічную камісію аб прынятых мерах.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 кастрычніка 2021 года і дзейнічае на працягу шасці месяцаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі