ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 24 верасня 2021
Мінск Воблачна з праясненнямі +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 ліпеня 2021, 14:08

Ліцейная вытворчасць МТЗ працуе ў штатным рэжыме - галоўны металург

Фота з архіва
Фота з архіва

28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ліцейная вытворчасць МТЗ працуе ў штатным рэжыме, заявіў карэспандэнту БЕЛТА галоўны металург ААТ "МТЗ" Ілья Фірсаў.

"Ліцейная вытворчасць Мінскага трактарнага завода (дарэчы, найбуйнейшая ў Беларусі) як працавала, так і працуе ў штатным рэжыме. Абсалютна ўсімі загатовачнымі матэрыяламі забяспечаны ў поўным аб'ёме. Больш таго, ёсць запасы. Інфармацыя, што распаўсюджваецца наконт гэтага ў інтэрнэце, - абсалютны фэйк. Людзі, якія працуюць на заводзе і ў прыватнасці на ліцейнай вытворчасці, добра ведаюць, што гэта так", - падкрэсліў Ілья Фірсаў.

Галоўны металург адзначыў, што цяпер у ліцейным цэху нумар 2 вядзецца мадэрнізацыя. "Ужо ўстаноўлены і працуюць тры невялікія індукцыйныя печы, у лістападзе плануецца запусціць яшчэ дзве вялікія печы. У выніку Мінскі трактарны завод адыдзе ад выкарыстання коксу ў ліцейным цэху нумар 2 і пяройдзе да індукцыйнай плаўкі. Гэта значна палепшыць экалагічную абстаноўку ў горадзе і павысіць прадукцыйнасць гэтага цэха", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі