Фота з архіва
14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан Аляксандр Агароднікаў правёў сустрэчу з хакімам (мэрам) горада Ташкент Шаўкатам Умурзакавым. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў беларускай загранустанове ва Узбекістане.
У ходзе праведзенай размовы бакі абмяняліся меркаваннямі аб бягучым стане і перспектывах развіцця супрацоўніцтва ўзбекскай сталіцы з беларускімі партнёрамі, перш за ўсё, паміж Ташкентам і Мінскам, якія ў 2024 годзе сталі гарадамі-пабрацімамі.
Быў намечаны шэраг канкрэтных напрамкаў узаемадзеяння, якія ўяўляюць узаемны інтарэс. У прыватнасці, разгледжаны такія тэмы для ўзаемадзеяння, як смеццеперапрацоўка і ўтылізацыя адходаў, уключаючы перапрацоўку будаўнічага смецця, магчымасць стварэння ў Ташкенце адзінай дыспетчарскай гарадской службы (па аналогіі са "службай 115" Мінска). Размова ішла таксама пра замену і ўстаноўку ліфтавага абсталявання, перапрацоўку аўтамабільных пакрышак, стварэнне мэблевага кластара, удасканаленне сістэмы кіравання дарожным рухам, вытворчасць спецыялізаванай камунальнай тэхнікі, забеспячэнне жыхароў горада Ташкента дзіцячым харчаваннем і шэраг іншых інвестыцыйных праектаў.
Пасол Беларусі таксама запрасіў Шаўката Умурзакава наведаць у 2025 годзе беларускую сталіцу і прыняць удзел у мерапремствах, прысвечаных Дню горада.-0-