Сцяг Панядзелак, 17 сакавіка 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 лютага 2025, 11:40

Лічбавізацыя і пашырэнне пераліку паслуг. Планы на год абазначылі ў Мінскім аддзяленні БелГПП

Фота БелГПП
Фота БелГПП
19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вынікі 2024 года і планы на 2025-ы абазначылі на канферэнцыі працоўнага калектыву ў Мінскім аддзяленні БелГПП. Сярод задач на гэты год - лічбавізацыя ўнутраных бізнес-працэсаў і пашырэнне пераліку прадастаўляемых паслуг, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БелГПП.

Генеральны дырэктар Мінскага аддзялення БелГПП Сяргей Набешка прадставіў падрабязны аналіз фінансава-эканамічнай дзейнасці за 2024 год, падкрэсліўшы рост аб'ёму паслуг і дасягненне значных рэзультатаў па ўсіх напрамках дзейнасці прадпрыемства. "Год быў няпростым, але прадпрыемства справілася з пастаўленымі раней задачамі, перасягнуўшы чаканыя паказчыкі дзякуючы стараннасці і зладжанай рабоце калектыву", - адзначыў Сяргей Набешка.

Асаблівы акцэнт быў зроблены на пашырэнні спектра прадастаўляемых паслуг і комплексны падыход у ажыццяўленні дзейнасці Мінскага аддзяленя БелГПП. "Размаўляючы з заказчыкамі, неабходна прапаноўваць комплекснае рашэнне. Гэты прынцып узаемадзеяння асабліва важны ў наш час і датычыцца ўсіх напрамкаў дзейнасці Мінскага аддзялення БелГПП", - падкрэсліў ён.

Генеральны дырэктар дадаў, што цяпер актыўны ўпор робіцца на лічбавізацыю ўнутраных бізнес-працэсаў і паслуг. Са снежня мінулага года Мінскае аддзяленне БелГПП выдае сертыфікаты прадукцыі ўласнай вытворчасці ў электронным выглядзе з выкарыстаннем электроннага лічбавага подпісу. У планах БелГПП з верасня бягучага года поўнасцю перайсці на выдачу сертыфікатаў уласнай вытворчасці ў выглядзе электроннага дакумента.

Таксама быў абазначаны новы падыход у рабоце з правадзейнымі членамі БелГПП згодна з распрацаванай карткай членства і палажэннем аб узаемадзеянні з членамі БелГПП.

Намеснік старшыні БелГПП Алена Маліноўская высока ацаніла вынік дзейнасці Мінскага аддзялення БелГПП. У сваім выступленні яна адзначыла шэраг напрамкаў па развіцці сістэмы, пашырэнні інтарэсаў беларускіх экспартна арыентаваных кампаній. "Важна, што мэты прадпрыемства супадаюць з бачаннем і пастаўленымі задачамі сістэмы БелГПП", - дадала намеснік старшыні.

Пасля заканчэння канферэнцыі працоўнага калектыву Алена Маліноўская і Сяргей Набешка падзякавалі супрацоўнікам Мінскага аддзялення БелГПП за добрасумленную працу і асабісты ўклад у развіццё прадпрыемства, уручылі ганаровыя граматы прадпрыемства і падзякі старшыні БелГПП і генеральнага дырэктара Мінскага аддзялення БелГПП.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі