Сцяг Аўторак, 10 сакавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 чэрвеня 2021, 17:04

Лічбавізацыя бізнес-працэсаў істотна павышае якасць паслуг насельніцтву - эксперт

3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лічбавізацыя бізнес-працэсаў павышае эфектыўнасць эканомікі і паляпшае якасць прадастаўляемых насельніцтву паслуг. Аб гэтым заявіў сёння на тэматычным пасяджэнні "Лічбавая трансфармацыя энергетычнай і газавай галін" на форуме "ТІБО-2021" намеснік генеральнага дырэктара УП "Мінгаз" Дзяніс Касіраў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.

"Мінгазам" зацверджана канцэпцыя лічбавай трансфармацыі, распрацаваная на аснове стратэгіі інфарматызацыі і лічбавай трансфармацыі газавай і тарфяной галін на перыяд 2021-2025 гадоў. Першы этап работ - укараненне лічбавых тэхналогій у сферы аказання паслуг насельніцтву па рамонце і тэхнічным абслугоўванні газавыкарыстоўваючага абсталявання - ужо рэалізаваны. Укараненне новага праграмнага забеспячэння дало магчымасць арганізаваць цэнтралізаваны ўлік абанентаў, павысіць эфектыўнасць планавання тэхнічнага абслугоўвання абсталявання, а таксама прыёму і апрацоўкі заявак.

"З лютага 2020 года ў работу вытворчых падраздзяленняў укаранілі лагістычны сэрвіс, які забяспечыў аптымальную загрузку нашых работнікаў, даў магчымасць выбудаваць аптымальны маршрут руху для кожнага аўтамабіля і, самае галоўнае, скараціць час чакання спажыўца, а таксама загадзя інфармаваць яго з дапамогай СМС-рассылкі аб разліковым часе выканання работ", - расказаў Дзяніс Касіраў.

Праграмная аптымізацыя выключыла выпадкі недазагрузкі работнікаў, знізіла прабег аўтамабіляў у разліку на адну заяўку да 15 працэнтаў, што ў комплексе дало магчымасць павялічыць прадукцыйнасць працы да 140 працэнтаў. "Выкарыстанне сучаснага праграмна-апаратнага комплексу дало магчымасць работнікам атрымліваць заданне дыстанцыйна, бачыць у сябе на праграмнай касе ўсю інфармацыю аб абаненце і ўстаноўленым абсталяванні, адзначаць ход выканання работ, спісваць матэрыялы ў рэжыме рэальнага часу, скараціць папяровы дакументаабарот, - дадаў намеснік гендырэктара прадпрыемства. - Дзякуючы лічбавізацыі паслуг нам удалося скараціць для кліента час чакання выканання заяўкі з 4-6 да 2 гадзін, мінімізаваць рызыку памылкі ў прымяненні прэйскурантаў".

Паводле слоў Дзяніса Касірава, укараняць лічбавыя тэхналогіі ў "Мінгазе" прадоўжаць.

На тэматычным пасяджэнні "Лічбавая трансфармацыя энергетычнай і газавай галін" абмяркоўвалі пабудову інтэлектуальных сістэм уліку газу для прадпрыемстваў газаразмеркавальнай сферы, стварэнне аўтаматызаваных сістэм кіравання тэхналагічнымі працэсамі ў арганізацыях энергакомплексу, быў прадстаўлены вопыт распрацоўкі і ўкаранення аўтаматызаванага разліку тэхніка-эканамічных паказчыкаў на цеплавых электрастанцыях, а таксама абмеркавана канцэпцыя развіцця ў краіне лічбавых падстанцый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі