Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Льготамі ўказа аб развіцці бізнесу ў вёсцы ў студзені-верасні скарысталіся 1056 юрыдычных асоб і ІП

Эканоміка 05.12.2018 | 17:38
Фота з архіва
Фота з архіва

5 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Льготамі ўказа нумар 345 "Аб развіцці гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання" за дзевяць месяцаў 2018 года скарысталіся 1056 юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. Такія даныя агучыла сёння журналістам начальнік упраўлення арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Віялета Бразоўская, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Па стане на кастрычнік, паводле даных Міністэрства па падатках і зборах, ільготамі ўказа скарысталіся 228 юрыдычных асоб і 828 індывідуальных прадпрымальнікаў, з якіх у рознічным гандлі - 152 юрыдычныя асобы і 268 прадпрымальнікаў, у бытавых паслугах - 66 юрыдычных асоб і 540 прадпрымальнікаў, у грамадскім харчаванні 10 юрыдычных асоб і 20 прадпрымальнікаў", - канстатавала начальнік упраўлення. У вёсцы адкрылася 218 аб'ектаў гандлю і 26 аб'ектаў грамадскага харчавання, у малых гарадах - 12 аб'ектаў грамадскага харчавання, на тэрыторыях па-за населенымі пунктамі, якія падпадаюць пад дзеянне ўказа, адкрылася 2 аб'екты гандлю і 5 аб'ектаў грамадскага харчавання. Таксама павялічваецца колькасць аўтамагазінаў, якія абслугоўваюць сельскую мясцовасць, адзначыла Віялета Бразоўская. З пачатку года іх стала на 74 больш, узгоднена 1 866 маршрутаў руху (або на 89 больш у параўнанні з пачаткам года).

Згодна з указам нумар 345, для юрыдычных асоб і ІП, якія ажыццяўляюць у сельскай мясцовасці рознічны гандаль, грамадскае харчаванне, бытавыя паслугі, а ў малых гарадах - грамадскае харчаванне і бытавыя паслугі, устаноўлены паніжаныя стаўкі па падатку на прыбытак (для юрыдычных асоб) і па падаходным падатку з фізічных асоб (для ІП) у памеры 6 працэнтаў, для індывідуальных прадпрымальнікаў - плацельшчыкаў адзінага падатку - стаўка ў памеры 1 базавай велічыні ў месяц (цяпер 1 БВ складае Br24,5). Таксама прадугледжана вызваленне абаротаў ад ПДВ, вызваленне ад падатку на нерухомую маёмасць і зямельнага падатку (арэнднай платы) за ўчасткі, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці і выкарыстоўваюцца пад размяшчэнне аб'ектаў гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання ў сельскай мясцовасці. Суб'екты гаспадарання, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, маюць права набываць аб'екты нерухомай маёмасці без правядзення аўкцыёну па рыначнай вартасці, прадаваць алкагольныя напіткі ў вёсцы ў магазінах незалежна ад велічыні гандлёвай плошчы, а юрыдычныя асобы - і ў аўтамагазінах пры ўмове ўзгаднення маршруту і асартыменту.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Хто часцей за ўсё наведвае Беларусь па бязвізавым рэжыме Паводле даных на 29 лістапада, магчымасцямі 30-дзённага бязвізавага знаходжання ў Беларусі скарысталіся амаль 179 тыс. грамадзян розных краін.