Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 красавіка 2017, 15:37

Лепшыя банкі 2016 года названы ў Беларусі

28 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цырымонія ўзнагароджвання лепшых прадстаўнікоў банкаўскай сферы Беларусі прайшла ў Мінску 27 красавіка, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА арганізатары.

Гран-пры конкурсу "Банк года - 2016" атрымаў Белгазпрамбанк. Ён таксама заняў першае месца ў намінацыі "Лепшы сярод буйных банкаў" і другое месца ў намінацыі "Самы паспяховы іншаземны банк", а яго кіраўнік Віктар Бабарыка прызнаны лепшым кіраўніком.

У намінацыях "Лепшы банк сярод сярэдніх і малых" і "Самы паспяховы іншаземны банк" лідарам стаў Пріорбанк. У намінацыі "Самы паспяховы крэдытор" першае месца заняў Тэхнабанк, у намінацыі "Самы лепшы рэгіянальны банк" перамог Белаграпрамбанк. Самым інавацыйным банкам выбраны БПБ-Ашчадбанк.

Уручана таксама міжнародная ўзнагарода - Інстытута сертыфікаваных фінансавых менеджараў ІСФМ (Вялікабрытанія) (намінацыя LUCA Awards вядучым прафесіяналам банкаўскага сектара Беларусі). Яе атрымаў галоўны бухгалтар Банка БелВЭБ.

Усяго, акрамя гран-пры, было ўручана 11 камплектаў узнагарод. Сярод атрымальнікаў статуэтак і дыпломаў - 13 банкаў.

Пераможцы конкурсу вызначаліся пры дапамозе аналізу колькасных і якасных паказчыкаў, а таксама ацэнкі экспертаў. У аснову пакладзены лічбы са зводных бухгалтарскіх балансаў, якія фінансавыя ўстановы падалі для справаздачнасці ў Нацбанк. Сярод галоўных крытэрыяў - рэнтабельнасць актываў, рэнтабельнасць уласнага капіталу, каэфіцыент Cost Income Ratio. Для замежных банкаў важным было значэнне перавышэння велічыні патрабаванняў да нерэзідэнтаў Беларусі над аб'ёмам сродкаў, прыцягнутых ад нерэзідэнтаў. У шэрагу намінацый вырашальную ролю адыграла ацэнка экспертнай камісіі. У яе ўвайшлі 11 спецыялістаў у пытаннях эканамічнай, фінансавай і банкаўскай сферы. Конкурс прайшоў пры кансультацыйнай падтрымцы Нацбанка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі