Сцяг Панядзелак, 4 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 чэрвеня 2018, 14:02

Лакалізацыя на "БЕЛДЖЫ" практычна дасягнула 50 працэнтаў - Воўк

18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лакалізацыя на СЗАТ "БЕЛДЖЫ" практычна дасягнула 50 працэнтаў. Аб гэтым паведаміў міністр прамысловасці Віталь Воўк у эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Мы практычна ўжо дасягнулі гэтай мэты", - адзначыў міністр, адказваючы на пытанне, калі лакалізацыя на прадпрыемстве складзе запланаваныя 50 працэнтаў.

Віталь Воўк сказаў, што ў красавіку былі арганізаваны два сумесныя з холдынгам БАТЭ прадпрыемствы: па вытворчасці сядзенняў і па вытворчасці аўтамабільных радыятараў. У бліжэйшы час яны павінны пачаць працаваць.

"З запускам завода мы адкрылі новую эру развіцця прамысловага комплексу Беларусі - легкавое аўтамабілебудаванне. Прадукт краіне спадабаўся. Сёння новая сістэма падтрымкі продажаў пачала працаваць, і нават самі банкі не чакалі такога попыту на прадукт. Ужо на некаторыя мадэлі заказы распісаны, распісаны ўвесь жнівень. Мы яшчэ на тысячу ў месяц не выйшлі, але ўжо больш за 900 аўто ў месяц вырабляем. Задача да канца года наблізіцца да 2 тыс.", - рэзюмаваў міністр.

Беларуска-кітайскае СЗАТ "БЕЛДЖЫ", якое выпускае легкавыя аўтамабілі пад маркай Geely, створана ў 2011 годзе. У лютым 2013-га на прадпрыемстве быў сабраны першы аўтамабіль. Паміж Барысавам і Жодзінам адкрыты завод дробнавузлавой зборкі камплектаў аўтамабіля поўнага цыкла. Праектная магутнасць на першым этапе складзе 60 тыс. машын у год, на другім - 120 тыс. На плошчах СП плануюцца да вытворчасці па поўным тэхналагічным цыкле красоверы Geely Atlas NL3, NL4 і седан FE3.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі