Фота з архіва
10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кыргызстан пашырыў таварную наменклатуру біржавога гандлю з Беларуссю, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай універсальнай таварнай біржы.
На БУТБ заключана першая здзелка па рэалізацыі тэкстыльнай сыравіны рэзідэнтам Кыргызстана. Раней імпарт гэтай прадукцыі з Кыргызстана праз біржавую платформу не ажыццяўляўся. Контрагентам па здзелцы выступіла адно з буйнейшых айчынных прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці, а прадметам закупкі стала суравая бязь - неапрацаваная тканіна з баваўнянага валакна.
Паводле інфармацыі БУТБ, з 2024 года таварная наменклатура біржавога гандлю Кыргызстана і Беларусі пачала актыўна пашырацца. Так, калі ў 2022-2023 гадах аснову ўзаемнага тавараабароту складалі пастаўкі на рынак Кыргызстана беларускага цукру і піламатэрыялаў, то ў бягучым годзе ў структуры біржавых здзелак з'явіўся шэраг тавараў малочнай групы, доля якіх у вартасным выражэнні на гэты момант ужо дасягнула каля 80 працэнтаў.
"Кыргызстан, як і іншыя дзяржавы - члены Еўразійскага эканамічнага саюза, уваходзіць у лік прыярытэтных рынкаў для развіцця біржавога гандлю. Цяпер на біржы акрэдытаваны 30 кыргызскіх суб'ектаў гаспадарання, а сума заключаных імі зделак вырасла амаль у 2,5 раза ў параўнанні са студзенем-вераснем мінулага года. Найбольшы ўклад у павелічэнне біржавога тавараабароту з гэтай цэнтральнаазіяцкай краінай унеслі экспартныя продажы беларускага сметанковага масла, сухога абястлушчанага малака і сычужных сыроў. Акрамя таго, прадоўжыліся закупкі цукру для харчовай галіны Кыргызстана. Імпарт суравай бязі - новы перспектыўны напрамак супрацоўніцтва, дзякуючы якому беларускія вытворцы тэкстыльных вырабаў атрымалі дадатковую магчымасць для набыцця неабходнай ім сыравіны. Нараўне з Кыргызстанам аналагічнае ўзаемадзеянне наладжана з пастаўшчыкамі баваўнянай пражы з Таджыкістана і Узбекістана", - расказалі ў прэс-службе БУТБ.
ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. Беларуская ўніверсальная таварная біржа - адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаецца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.
Па выніках 9 месяцаў 2024 года агульная сума біржавых кантрактаў, заключаных на БУТБ рэзідэнтамі краін ЕАЭС (акрамя Беларусі), дасягнула $755 млн, што ў 3,7 раза больш, чым за той жа перыяд 2023 года.-0-