Сцяг Нядзеля, 8 верасня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 мая 2024, 10:40

Кукурузу ў Беларусі пасеялі амаль на 90 працэнтах плошчаў

Фота з архіва
Фота з архіва
24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кукурузу ў Беларусі пасеялі амаль на 90 працэнтах плошчаў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Яравыя культуры пасеяны на 2176,2 тыс. га - 92 працэнты ад запланаваных аб'ёмаў. Грэчку пасеялі на 26,7 тыс. га (77 працэнтаў), проса - на 7,88 тыс. га (79,2 працэнта), яравы рапс - на 49,1 тыс. га (79,7 працэнта).

Кукурузу пасеялі на 1102 тыс. га (89,9 працэнта ад плана), у тым ліку на сілас - на 86,1 працэнта. Бульбу пасадзілі на 16,2 тыс. га (97 працэнтаў), агароднінныя культуры - на 4,36 тыс. га (86,8 працэнта). Завершана сяўба лёну, цукровых буракоў і ранніх збожжавых.

Аднагадовымі травамі засеяна 191,6 тыс. га (78,4 працэнта). Першы ўкос траў праведзены на 329,4 тыс. га (23,4 працэнта да плана).-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі