Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 кастрычніка 2020, 11:29

Кукуруза ў Беларусі ўбрана з больш як 70 працэнтаў плошчаў

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кукуруза ў Беларусі ўбрана з 888,3 тыс. га, што складае 72,9 працэнта запланаванай плошчы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 19 кастрычніка, на сілас і зялёны корм убрана 832,8 тыс. га кукурузы (82,8 працэнта плана), сабрана 19,83 млн т зялёнай масы пры ўраджайнасці 238,1 ц/га. Уборка кукурузы на зерне таксама прадаўжаецца: работы праведзены на 55,5 тыс. га (26 працэнтаў плана), намалочана 379,3 тыс. т.

Усяго па краіне намалочана 8,439 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 37,5 ц/га (у 2019 годзе ўраджайнасць на аналагічную дату складала 33,5 ц/га). У Мінскай вобласці сабралі 2,1 млн т збожжа, Гродзенскай - больш за 1,6 млн т, Брэсцкай - звыш 1,4 млн т, Магілёўскай - больш за 1,1 млн т, Віцебскай і Гомельскай - па больш як 1 млн т.

Цукровыя буракі ўбраны з 45,5 тыс. га, што складае 55,2 працэнта ўборачнай плошчы. Сабрана 2,072 млн т пры сярэдняй ураджайнасці 455,5 ц/га. Цукрыстасць буракоў складае 16,09 працэнта. Бульбу ў сельгасарганізацыях убралі з 94,5 працэнта плошчаў (23,7 тыс.га), накапана 674 тыс. т (ураджайнасць - 284,2 ц/га). Што датычыцца агародніны, беларускія аграрыі правялі ўборачныя работы на 4,5 тыс. га (74,4 працэнта да плана), сабрана 98,9 тыс. т пры ўраджайнасці 221,7 ц/га.

У Беларусі нарыхтавана 13,449 млн т сенажу (106,7 працэнта) і 16,986 млн т сіласу (88,6 працэнта). Усяго ў гэтым годзе плануецца атрымаць 9,3 млн т кармавых адзінак травяных кармоў, прычым найбольшая доля прыпадзе на Мінскую і Брэсцкую вобласці. Да гэтага часу нарыхтавана 94,8 працэнта ад плана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі