Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 кастрычніка 2025, 16:11

Крыптарэзідэнты, ІТ-адукацыя, новыя кампаніі. Турчын аб развіцці Парка высокіх тэхналогій
 

27 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын расказаў аб самых актуальных пытаннях развіцця Парка высокіх тэхналогій у гэтым годзе на пасяджэнні Наглядальнага савета ПВТ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Аляксандра Турчына, сёння на Наглядальным савеце будзе разгледжаны вялікі пералік пытанняў. Гэта рэгістрацыя новых рэзідэнтаў, рэгуляванне аргпытанняў, дзейнасць крыптарэзідэнтаў, удасканаленне крыптарэгулявання і ініцыятыва па падтрымцы адукацыі ў IT-сферы.

"З задавальненнем можна адзначыць, што ў бягучым годзе ўжо больш як 100 кампаній атрымалі статус рэзідэнта ПВТ, а яшчэ больш як 40 заявак знаходзяцца ў працэсе разгляду. Некаторыя вынесеныя на пасяджэнне пытанні звязаны з выкарыстаннем крыптаактываў. Наша задача - разабрацца ў гэтых пытаннях і знайсці збалансаванае рашэнне, якое забяспечыць развіццё крыптакампаній і абароніць эканамічныя інтарэсы дзяржавы", - сказаў прэм'ер.

Адной з ключавых тэм з'яўляецца падтрымка адукацыі. "Гэта задача актуальная для ўсёй адукацыйнай сферы, але для ІТ - асабліва. Нашы маладыя людзі таленавітыя, паспяховыя, у іх шмат ідэй і энергіі, і нам трэба дапамагчы ім рэалізаваць свой патэнцыял", - упэўнены Аляксандр Турчын.-0-

Фота Віталя Піваварчыка
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі