Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 жніўня 2018, 16:27

Крутой: трэба павысіць адаптацыю беларускай эканомікі да знешніх шокаў

20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трэба павысіць адаптацыю беларускай эканомікі да знешніх шокаў. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр эканомікі Беларусі Дзмітрый Крутой, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дзмітрый Крутой падкрэсліў, што кіраўнік дзяржавы даручыў забяспечыць новую якасць эканамічнага росту. Сур'ёзны ўплыў на эканоміку аказваюць знешнія ўмовы, таму трэба павысіць адаптацыю беларускай эканомікі да знешніх шокаў. "Ваганні расійскага рубля апошнім часам сур'ёзна ўплываюць на макраэканамічныя паказчыкі, мы гэту залежнасць, зразумела, павінны зменшыць. Калі гаварыць пра ўнутраны парадак і рынак, то застарэлыя праблемы закрэдытаванасці прадпрыемстваў, не заўсёды эфектыўнага размеркавання эканамічных рэсурсаў таксама пакуль нікуды не зніклі, і мы павінны над імі вельмі сур'ёзна працаваць", - лічыць міністр.

На парадку дня ў рабоце міністэрства застаюцца і іншыя пытанні - работа з прадпрымальніцтвам, інтэграцыйнае ўзаемадзеянне, патэнцыяльнае ўступленне Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю (эканамічныя рызыкі і выгады).

Прэм'ер-міністр Сяргей Румас прадставіў сёння калектыву Міністэрства эканомікі новага кіраўніка.

Дзмітрый Крутой пачаў сваю кар'еру ў 2003 годзе ў якасці інжынера кафедры эканомікі і кіравання на прадпрыемствах хіміка-ляснога комплексу Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Працаваў вядучым, галоўным эканамістам сектара арганізацыі аплаты працы і цэнаўтварэння ўпраўлення эканомікі і інвестыцый Міністэрства лясной гаспадаркі. У Міністэрстве эканомікі - з 2006 года. Быў намеснікам начальніка ўпраўлення ляснога комплексу галоўнага ўпраўлення аграпрамысловага і ляснога комплексаў Міністэрства эканомікі, затым намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення аграпрамысловага і ляснога комплексаў - начальнікам упраўлення ляснога комплексу.

У 2014 годзе назначаны намеснікам міністра эканомікі, у 2017 годзе - першым намеснікам міністра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі