Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 мая 2024, 20:10

Крутой: Расія гатова падвоіць і патроіць крэдытаванне ў Беларусі імпартазамяшчальных праектаў

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія гатова падвоіць і патроіць крэдытаванне ў Беларусі імпартазамяшчальных праектаў. Аб гэтым заявіў журналістам пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пасол расказаў аб стратэгічнай задачы, аб якой дамовіліся прэзідэнты дзвюх краін на перагаворах у Мінску. Яна заключаецца ў пошуку новых рыначных ніш, дзе бакі маглі б рэалізаваць дадатковы пул інвестыцыйных праектаў па стварэнні новых кампетэнцый у беларускай эканоміцы. Такім чынам плануецца ўзмацніць самадастатковасць айчыннай эканомікі з карысцю для развіцця супрацоўніцтва з Расіяй.
 
Лакальныя тактычна задачы - гэта праекты ў машынабудаванні, выбарка крэдытных сродкаў у памеры 105 млрд расійскіх рублёў на імпартазамяшчальныя праекты. "Пацверджана гатоўнасць падвоіць, патроіць гэты крэдыт у залежнасці ад колькасці праектаў, якія будуць дадаткова нашымі прамыслоўцамі прапанаваны. Гэта работа па лініі дзяржкарпарацый - допуск беларускіх кампаній да закупак дзяржкарпарацый, планы па электронным лічбавым подпісе (размова аб узаемным прызнанні лічбавых подпісаў. - Заўвага БЕЛТА). Гэта як інструменты, якія на сённяшні дзень рэалізуюцца. Мы спадзяёмся, што да 25-годдзя саюзнага дагавора яны будуць завершаны і дазволяць раскрыць для нас новыя дадатковыя нішы", - заявіў Дзмітрый Крутой.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі