Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 ліпеня 2019, 11:48

Крутой: канцэпт далейшых дзеянняў па выпрацоўцы прапаноў аб інтэграцыі ў СД узгоднены

17 ліпеня, Санкт-Пецярбург /Кар. БЕЛТА/. Канцэпт далейшых дзеянняў па выпрацоўцы прапаноў аб беларуска-расійскай інтэграцыі ўзгоднены. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр эканомікі Беларусі Дзмітрый Крутой у час VI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Для Прэзідэнта, безумоўна, падрыхтаваны пакет прапаноў для перагавораў. Рабочая група тыя варыянты праграм, якімі кіраўнікі дзяржаў абмяняліся ў маі, зразумела, адпрацавала. Я лічу, у прынцыпе, канцэпт далейшай работы на сённяшні дзень узгоднены", - сказаў міністр.

Паводле слоў Дзмітрыя Крутога, ёсць розныя варыянты рашэнняў асобных пытанняў. Гэта, лічыць ён, будзе абмяркоўвацца на перагаворах Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна ў Санкт-Пецярбургу.

Як паведамлялася, напярэдадні міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей выказаў упэўненасць у змястоўнасці маючай адбыцца ў Санкт-Пецярбургу беларуска-расійскай сустрэчы на вышэйшым узроўні. "Думаю, што яна будзе змястоўная, таму што група (беларуска-расійская. - Заўвага БЕЛТА) правяла пэўную работу. Важна будзе абмеркаваць тыя дамоўленасці, якія дасягнуты", - заявіў міністр.

Паводле слоў Уладзіміра Макея, па асобных пытаннях існуюць розныя ацэнкі. "Думаю, у ходзе сустрэчы магчыма будзе іх зблізіць і выпрацаваць адзінае разуменне таго, якім павінен быць працэс далейшай інтэграцыі", - адзначыў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі