Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 чэрвеня 2024, 14:36

Крутой: хуткая адаптацыя да заходніх санкцый супраць Беларусі і Расіі сведчыць аб устойлівасці ЕАЭС

 

Дзмітрый Крутой. Фота з архіва
Дзмітрый Крутой. Фота з архіва
7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА. Хуткая адаптацыя да заходніх санкцый супраць Беларусі і Расіі сведчыць аб устойлівасці ЕАЭС. Аб гэтым заявіў пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой на пасяджэнні "10 гадоў ЕАЭС: эфекты, прыярытэты, перспектывы" на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"За 10 гадоў было вельмі шмат складаных дыскусій у рамках ЕАЭС, як кажуць, хвароб росту, якія давялося пераадолець саюзу, але ў ключавых момантах мы ўпэўнена развівалі агульную лінію. Адным з прыкладаў, чаму саюз працуе, з'яўляецца сітуацыя з заходнімі санкцыямі ў адносінах да Беларусі і Расіі. Тое, наколькі хутка мы змаглі адаптаваць нашы эканомікі да гэтай новай рэальнасці, новых умоў, паказвае, што саюз устойлівы. На мой погляд, два асноўныя базісы, якія вельмі выразна на працягу 10 гадоў выдзяляюць ЕАЭС сярод іншых інтэграцыйных аб'яднаннў, - гэта устойліва функцыянуючы ўнутраны рынак і адзіная мытная прастора. Гэта галоўны вынік вялікай нарматворчай работы, якую мы правялі. І яшчэ адным важным фактарам захавання высокай устойлівасці ЕАЭС з'яўляецца поўнае самазабеспячэнне ключавымі энергарэсурсамі. Калі мы ў сярэднетэрміновай перспектыве сфарміруем агульны рынак энергарэсурсаў, мы яшчэ больш фундаментальна ўзмоцнім стратэгічныя асновы ЕАЭС", - сказаў Дзмітрый Крутой.

Ён адзначыў, што грамадзяне павінны разумець, навошта краіна знаходзіцца ў ЕАЭС і які ад гэтага эфект. "Цяпер, калі мы падводзім вынікі за 10 гадоў, бачым добрыя лічбы, з якімі можна ісці да людзей і расказваць, што саюз адбыўся і ёсць разуменне, куды рухацца далей. Адзін з эфектаў нашай работы - рост рэальных даходаў насельніцтва. У залежнасці ад краіны рост склаў ад 28 працэнтаў да 53 працэнтаў за 10 гадоў. Лічу, гэта вельмі добрыя лічбы. Гэта той эфект, які непасрэдна адчуваюць нашы грамадзяне", - звярнуў увагу пасол.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі