ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 26 верасня 2023
Мінск Ясна +14°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 мая 2023, 10:47

Крутой: будуць прыняты меры па абароне саюзнага рынку

Фота з архіва
Фота з архіва

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія прымуць меры па абароне саюзнага рынку. Аб гэтым заявіў пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой у праграме "Размова ў Прэзідэнта" на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

Паводле яго слоў, беларускім бокам з удзелам буйнейшых вытворцаў падрыхтаваны пералік мер па абароне саюзнага рынку ў сувязі з тым, што маюць месца паралельны імпарт і дэмпінг трэціх краін. "Расійскі бок цяпер уважліва вывучае гэты пералік. Нашы краіны - члены Еўразійскага эканамічнага саюза, і павінны выконваць агульнае заканадаўства. Таму ў першую чаргу прапануем меры нетарыфнага рэгулявання, але яны павінны быць дзейснымі і сапраўды ствараць аб'ектыўную канкурэнцыю на нашым рынку", - сказаў Дзмітрый Крутой.

Ён растлумачыў, чаму такія меры неабходны. "Ёсць лагістычныя, фінансавыя пытанні. Цяпер нашы кампаніі знаходзяцца пад санкцыямі, яны вымушаны шукаць камплектуючыя па ўсім свеце. Эканоміка канечнага прадукту сёння даецца вельмі няпроста. І калі ў сегменце продажаў будуць існаваць дэмпінгавыя механізмы, то мы не зможам прадаваць. На ўзроўні ЕЭК, улічваючы, што ў іх ёсць усе паўнамоцтвы па правядзенні антыдэмпінгавых расследаванняў, мы дамовіліся, што прадаставім прыклады па канкрэтных сегментах у першую чаргу прамысловай прадукцыі", - адзначыў пасол.

"Гэта не толькі наша класічнае сельгасмашынабудаванне або пасажырская тэхніка. Гэта і бытавая тэхніка. Мы бачым, што нашы вытворцы тых жа халадзільнікаў цяпер знаходзяцца ва ўмовах вельмі жорсткай канкурэнцыі з-за паралельнага імпарту і незразумелай цэнавай палітыкі (вытворцаў трэціх краін. - Заўвага БЕЛТА). Гэтага быць не павінна. Улічваючы ўмовы і характар адносін, які склаўся паміж Расіяй і Беларуссю, мы гэтыя пытанні павінны аператыўна здымаць", - рэзюмаваў Дзмітрый Крутой.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі