Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 лютага 2023, 17:45

Крутой: будаўніцтва - драйвер супрацоўніцтва Беларусі з Калужскай вобласцю

10 лютага, Калуга /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Будаўніцтва - драйвер супрацоўніцтва Беларусиі з Калужскай вобласцю. Аб гэтым заявіў пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой 10 лютага на сустрэчы з губернатарам Калужскай вобласці Уладзіславам Шапшой, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Драйверам нашага супрацоўніцтва з'яўляецца будаўнічая галіна, вельмі шмат праектаў і ў самой Калузе, і ў розных гарадах рэалізавана з удзелам беларускіх будаўнікоў - гэта абсалютна ўнікальная з'ява ва ўсёй Расіі", - сказаў Дзмітрый Крутой.

У сувязі з тым, што ў Калужскай вобласці назіраецца высокі попыт на жыллё і на жыллёвыя паслугі, пасол паабяцаў, што супрацоўніцтва ў будаўнічай сферы будзе прадоўжана. "Вядома, мы цалкам гэты напрамак будзем падтрымліваць", - падкрэсліў ён. Тым больш што цяпер адказным за супрацоўніцтва з Калужскай вобласцю ад Беларусі замацаваны міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч.

Пасол таксама адзначыў, што ў Калужскай вобласці акрамя жылля плануецца ўвесці ў строй вяслярны канал, біятлонны стадыён. "Я буду толькі рады, калі недзе могуць быць карысныя і змогуць паўдзельнічаць беларусы не толькі ў будаўніцтве жылля і сацыяльных аб'ектаў, але і ў больш складаных праектах. Мы заўсёды ў вашым распараджэнні. Яшчэ раз паўтаруся: будаўнічая сфера - ключавы пункт нашага ўзаемадзеяння", - заявіў Дзмітрый Крутой.

Тэму будаўніцтва ў час рабочай паездкі ў Калужскую вобласць пасол абмеркаваў таксама з мэрам Обнінска: у гэтым горадзе беларускія спецыялісты завяршаюць узвядзенне жылога комплексу "Проста космас". Дыпламат агледзеў пабудаванае камфартабельнае жыллё, азнаёміўся з праведзеным добраўпарадкаваннем прысядзібных тэрыторый. Акрамя таго, у самой Калузе Дзмітрый Крутой пабываў на будаўніцтве беларускага квартала "Вяснушкі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі