27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія могуць у бліжэйшы час даць старт праекту аб адмене роўмінгу. Аб гэтым паведаміў журналістам кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Дзмітрый Крутой па выніках пасяджэння Групы высокага ўзроўню Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Тэма роўмінгу перацякае ад пасяджэння да пасяджэння. Дасягнута прынцыповая дамоўленасць, што лідары нашых краін на юбілейным пасяджэнні Вышэйшага Дзяржсавета дадуць старт гэтаму праекту. Можа, у пілотным рэжыме, можа, у паўнацэнным рэжыме мы яго запусцім. Гэта дакладна. Гэта ўжо фактычна 100 працэнтаў", - сказаў Дзмітрый Крутой.
У адказ на ўдакладняльнае пытанне ён пацвердзіў, што размова ідзе аб поўнай адмене роўмінгу ў Саюзнай дзяржаве.
"Тэма лічбавізацыі таксама актуальна. У Прэзідэнта на подпісы знаходзіцца рашэнне аб узаемным прызнанні электроннага лічбавага подпісу ў Беларусі і Расіі. Цэлы блок пытанняў мы гэтым разблакіруем, у тым ліку звязаных з доступам беларускіх кампаній да дзяржзакупак расійскіх карпарацый, з якімі ўжо адпаведныя перагаворы вядуцца. Для нас гэта таксама патэнцыяльна вялізны сегмент беларускага экспарту тавараў", - адзначыў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.
Таксама на пасяджэнні абмяркоўваўся шэраг галіновых пытанняў, звязаных з рынкам лесаматэрыялаў, прадукцыі лёгкай прамысловасці і іншымі напрамкамі. "Высветлілася, што існуе больш шырокая кааперацыя паміж нашымі кампаніямі, якая патрабуе большага ўключэння. Па рынку хімічных ніцей, хімічнай прадукцыі мы выйшлі на больш сістэмныя рашэнні. Гэта лішні доказ эфектыўнасці пляцоўкі Групы высокага ўзроўню. Мы стараемся тут выкрышталізоўваць тыя рашэнні, якія далей пойдуць на саюзны Саўмін і Вышэйшы Дзяржсавет", - падкрэсліў Дзмітрый Крутой.-0-