Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 лістапада 2021, 13:54

Крупко: для сельскай гаспадаркі 2021 год склаўся нядрэнна, выраслі прыбытак і рэнтабельнасць

23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для сельскай гаспадаркі 2021 год быў хоць і складаным з-за ўмоў надвор'я, але ўсё ж склаўся нядрэнна, і многія фінансава-эканамічныя паказчыкі выраслі. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Крупко, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле яго слоў, аб'ёмы вытворчасці прадукцыі ў раслінаводстве і жывёлагадоўлі параўнальныя з данымі за апошнюю пяцігодку і на 100 працэнтаў забяспечваюць патрэбнасці ўнутранага рынку і загрузку перапрацоўчых прадпрыемстваў.

Экспарт прадукцыі аграпрамысловага комплексу за 9 месяцаў гэтага года склаў $4,7 млрд, што на 12,6 працэнта вышэй за ўзровень аналагічнага перыяду мінулага года. Выручка павялічылася на 14 працэнтаў, дасягнуўшы Br12,2 млрд і забяспечыўшы рэнтабельную работу АПК на ўзроўні 6,3 працэнта (у мінулым годзе было на 0,6 працэнта менш).

Сельскагаспадарчая галіна атрымала прыбытак у памеры Br778 млн (плюс 24 працэнты да паказчыкаў за 9 месяцаў 2020-га).

За кошт нядрэнных фінансава-эканамічных вынікаў удалося забяспечыць рост заработнай платы, падкрэсліў міністр. Яна вырасла на 12 працэнтаў да ўзроўню мінулага года, склаўшы Br984. Самы высокі заработак у Мінскай вобласці - Br1,1 тыс.

З-за складаных умоў надвор'я ўраджай збожжавых у гэтым годзе сапраўды меншы, чым у мінулым, адзначыў кіраўнік Мінсельгасхарча. Але ён удакладніў, што 2020-ы быў вельмі ўдачным у плане ўраджаю збожжавых і параўноўваць з тымі высокімі паказчыкамі кожны наступны год не трэба. Затое, калі паглядзець на ўраджай збожжавых у разрэзе пяцігодкі, то 2021 год выглядае дастойна. "Калі браць аб'ём збожжа (каласавых і кукурузы) у свіране ў сярэднім за пяцігодку, гэта 7,3 млн т, а за апошні год - 7,5 млн т. Гэта дае поўнае забеспячэнне дзяржзаказу на збожжа і забеспячэнне грамадскай жывёлагадоўлі на ўзроўні 86 працэнтаў", - сказаў Іван Крупко.

З-за складаных умоў надвор'я ўраджай збожжавых у гэтым годзе сапраўды меншы, чым у мінулым, адзначыў кіраўнік Мінсельгасхарча. Але ён удакладніў, што 2020-ы быў вельмі ўдачным у плане ўраджаю збожжавых, і параўноўваць з тымі высокімі паказчыкамі кожны наступны год не трэба. Затое, калі паглядзець на ўраджай збожжавых у разрэзе пяцігодкі, 2021 год выглядае дастойна. "Калі браць аб'ём збожжа (каласавых і кукурузы) у свіране ў сярэднім за пяцігодку, гэта 7,3 млн т, а за апошні год - 7,5 млн т. Гэта дае поўнае забеспячэнне дзяржзаказу на збожжа і забеспячэнне грамадскай жывёлагадоўлі на ўзроўні 86 працэнтаў", - сказаў Іван Крупко.

Аграрыі ўжо цяпер пачалі падрыхтоўку да наступнага сезона, каб у 2022 годзе павялічыць ураджай па шэрагу культур. Напрыклад, азімага ячменю пасеялі ў два разы больш - на плошчы амаль 62 тыс. га, на 57 тыс. га павялічылі плошчу пасеву пшаніцы. "Сфарміравана структура плошчаў, вызначаны тэрмін рамонту тэхнікі, які мы пачалі ўжо, каб веснавыя работы правесці ў тэхналагічныя тэрміны і забяспечыць ураджай 2022 года", - сказаў міністр.

Паводле яго слоў, стаіць задача ў наступным годзе выйсці на ўраджай збожжа 8 млн т у свірнавай вазе (або 9,5 млн т у бункернай вазе), забяспечыць прырост вытворчасці малака і мяса на ўзроўні 104 працэнты, насыціўшы не толькі ўнутраны рынак, але і павялічыўшы экспартны патэнцыял.

Акрамя таго, у гэтым годзе будуюцца або праходзяць рэканструкцыю каля 100 аб'ектаў АПК, што дасць магчымасць у будучым "сканцэнтравацца на новых тэхналогіях і атрымаць максімальны выхад прадукцыі, асабліва ў вытворчасці малака", падкрэсліў Іван Крупко.

Журналісты пацікавіліся ў міністра, ці эфектыўна працуюць інтэграцыйныя структуры, створаныя ў АПК Віцебскай вобласці. Кіраўнік Мінсельгасхарча растлумачыў, што пасля аб'яднання ў гэтыя структуры прадпрыемствы атрымалі адтэрміноўку ад выплаты даўгоў. "Яны атрымалі магчымасць нарасціць аб'ём вытворчасці і ў раслінаводстве, і ў жывёлагадоўлі да таго часу, калі прыйдзе час вяртання даўгоў. Калі агульнымі намаганнямі гэта атрымаецца, прадпрыемствы выйдуць на новы ўзровень, змогуць працаваць спакойна і спакойна разлічвацца па адтэрмінаваных даўгах", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі