Сцяг Нядзеля, 21 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 чэрвеня 2024, 15:39

Краіны ЕАЭС і Іран зацікаўлены ў стварэнні поўнафарматнай зоны свабоднага гандлю

Фота eec.eaeunion.org
Фота eec.eaeunion.org
19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты на пасяджэнні першай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі восьмага склікання прынялі законапраект "Аб ратыфікацыі Пагаднення аб свабодным гандлі паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і яго дзяржавамі-членамі, з аднаго боку, і Ісламскай Рэспублікай Іран, з другога боку", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Праект закона падрыхтаваны з мэтай выказвання згоды Беларусі на абавязковасць для яе Пагаднення аб свабодным гандлі паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і яго дзяржавамі-членамі і Ісламскай Рэспублікай Іран, падпісанага 25 снежня 2023 года ў Санкт-Пецярбургу.

Мэтай пагаднення з'яўляецца стварэнне поўнафарматнай зоны свабоднага гандлю паміж дзяржавамі - членамі ЕАЭС і Іранам, што забяспечыць дыверсіфікацыю экспартных паставак за кошт зняцця тарыфных і нетарыфных бар'ераў па доступе на рынак шырокага пераліку тавараў, а таксама паляпшэння ўмоў для гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Адкрыццё іранскага рынку за кошт абнулення пошлін забяспечыць экспарцёрам Беларусі больш канкурэтныя ўмовы паставак тавараў.

"Гэта вельмі важны законапраект, - адзначыў член Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы, гандлі і будаўніцтве Палаты прадстаўнікоў Віктар Плескач. - Ён адкрывае магчымасць работы, гандлю і ўзаемных адносін з Іранам. Прэзідэнт заўсёды гаворыць: мы павінны шукаць сабе сяброў і саюзнікаў. І гэты законапраект накіраваны на тое, каб мы маглі гандляваць з гэтай 80-мільённай краінай. Гэта вялікі рынак".

"Практычна ўсе тавары, якія мы пастаўляем на рынак Ірана, сёння будуць пастаўляцца на льготных умовах, - удакладніў дэпутат. - Побач Кітай, з якім гандлюе Іран. Гэта значыць мы гэтым законам яшчэ больш паглыбляемся ў іншыя рынкі".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі