ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 29 кастрычніка 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 верасня 2020, 19:41

Краіны ЕАЭС будуць праводзіць апрабацыю новых парод сельгасжывёл па адзіных правілах

Фота ЕЭК
Фота ЕЭК

22 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі сёння зацвердзіла парадак правядзення апрабацыі новых парод, тыпаў, ліній і кросаў сельскагаспадарчых жывёл у дзяржавах Еўразійскага эканамічнага саюза, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ЕЭК.

"Пасля ўступлення дакумента ў сілу ўпаўнаважанымі органамі саюзных краін будзе выкарыстоўвацца адзіны алгарытм абследавання створаных селекцыянерамі новых парод, тыпаў, ліній, кросаў жывёл на адпаведнасць мінімальным патрабаванням для іх далейшага афіцыйнага зацвярджэння", - растлумачылі ў ЕЭК.

"Прыняцце парадку забяспечыць прызнанне дзяржавамі-членамі вынікаў апрабацыі ствараемых селекцыйных дасягненняў у галіне племянной жывёлагадоўлі на тэрыторыі саюза і аб'ектыўнасць уносімай інфармацыі ў частцы пазначэння парод, тыпаў, ліній і кросаў у племянных сведчаннях, генетычных сертыфікатах, пашпартах племянных жывёл, а таксама пры абмене паміж дзяржавамі ЕАЭС звесткамі аб племянных жывёлах і селекцыйных дасягненнях", - адзначыў член Калегіі (міністр) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе ЕЭК Артак Камалян.

У дакуменце вызначаны селекцыйныя дасягненні ў галіне племянной жывёлагадоўлі, якія падпадаюць пад апрабацыю, умовы, пры якіх яны дапускаюцца да апрабацыі, мінімальная колькасць даследуемага пагалоўя племянных жывёл і завадскіх ліній у селекцыйных дасягненнях, неабходная для правядзення іх апрабацыі, а таксама паказчыкі, па якіх даследуюцца жывёлы. Гэты нарматыўна-прававы акт распрацаваны ў адпаведнасці з Дагаворам аб ЕАЭС і пагадненнем аб мерах, накіраваных на ўніфікацыю правядзення селекцыйна-племянной работы з сельскагаспадарчымі жывёламі ў ЕАЭС, што падпісана кіраўнікамі ўрадаў у кастрычніку 2019 года.

"Рашэнне Калегіі ЕЭК, на думку экспертаў, акажа станоўчы ўплыў на развіццё пародаўтваральнага працэсу і селекцыйнай работы ў краінах Еўразійскага эканамічнага саюза", - дадалі ў прэс-службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі