Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 лютага 2020, 18:31

Краінам ЕАЭС засталося ўзгадніць 15 пазіцый па стратэгіі развіцця еўразійскай інтэграцыі

18 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Краінам Еўразійскага эканамічнага саюза засталося ўзгадніць 15 пазіцый па праекце стратэгічных напрамкаў еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года. Аб гэтым заявіў член Калегіі (міністр) па інтэграцыі і макраэканоміцы Еўразійскай эканамічнай камісіі Сяргей Глазьеў на пасяджэнні з удзелам Дзелавога савета ЕАЭС, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ЕЭК.

Міністр ЕЭК адзначыў, што дакумент закранае ўсе сферы інтэграцыі, вызначаныя Дагаворам аб ЕАЭС, фарміруючы асноўныя вектары развіцця саюза. "Краіны ЕАЭС блізкі да завяршэння работы: 318 пазіцый ужо ўзгоднены, астатнія рознагалоссі датычацца толькі 15 механізмаў узаемадзеяння", - сказаў ён.

Прадстаўнікі бізнесу пацвердзілі сваю цікавасць да сумеснай работы, вылучыўшы ў якасці прыярытэтных пытанняў гарманізацыю відаў правапарушэнняў у сферы тэхнічнага рэгулявання, маркіроўку і прасочвальнасць тавараў, развіццё інтэграцыі ў фінансава-банкаўскім сектары, рэалізацыю праграмы лібералізацыі кабатажных перавозак. Адзначана таксама неабходнасць пашырэння рэгулятыўных функцый ЕЭК. Прадстаўнікі еўразійскага бізнесу лічаць, што камісія павінна стаць эфектыўнай пляцоўкай для вырашэння ўнутрысаюзных спрэчак.

"Удзельнікі дыскусіі дамовіліся накіраваць у камісію праз Дзелавы савет ЕАЭС актуалізаваныя прапановы бізнес-асацыяцый па перспектыўным развіцці саюза, а таксама інфармацыю аб ацэнцы дзелавымі коламі ўплыву перашкод на стан узаемнага гандлю ў ЕАЭС з улікам дзейнасці ЕЭК па іх выяўленні і ўстараненні", - дадалі ў прэс-службе.

Праект стратэгічных напрамкаў еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года абмяркоўваўся ў канцы мінулага тыдня на ўзроўні віцэ-прэм'ераў краін ЕАЭС. Ён падрыхтаваны ў мэтах развіцця Дэкларацыі аб далейшым развіцці інтэграцыйных працэсаў у ЕАЭС, якую Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет зацвердзіў у канцы 2018 года. Стратэгічныя напрамкі вызначаць асноўныя арыенціры інтэграцыйнай палітыкі, у іх будуць раскрыты меры і механізмы, якія дадуць магчымасць у перспектыве завяршыць фарміраванне нарматыўна-прававых асноў супрацоўніцтва дзяржаў ЕАЭС, павысіць выканальніцкую дысцыпліну наднацыянальных і нацыянальных інстытутаў саюза, забяспечыць гарманізацыю і сінхранізацыю падыходаў дзяржаў-членаў да вызначэння і рэгулявання новых напрамкаў супрацоўніцтва. Дакумент у пэўнай ступені выходзіць за рамкі дзеючага Дагавора аб ЕАЭС. Сярод новых напрамкаў - развіццё зялёных тэхналогій, аднаўляльных крыніц энергіі, эканамічныя аспекты ў сферы аховы здароўя, турызму, адукацыі і навукі.

Пасля адабрэння стратэгічных напрамкаў міжурадавым саветам дакумент плануецца зацвердзіць на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў маі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі