Сцяг Чацвер, 5 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 сакавіка 2021, 12:02

Конкурс на лепшыя тавары 2021 года аб'яўлены ў Беларусі

26 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб'яўлены конкурс "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь" 2021 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.

Конкурс праводзіцца ў наступных намінацыях: харчовыя тавары, прамысловыя тавары для насельніцтва і вырабы народных промыслаў, прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння, паслугі насельніцтву.

Удзельнічаць у ім могуць юрыдычныя і фізічныя асобы, якія вырабляюць прадукцыю і аказваюць паслугі на тэрыторыі Беларусі.

У кожнай намінацыі па рашэнні рэспубліканскай камісіі сярод лаўрэатаў конкурсу могуць быць вызначаны тавары для прысуджэння статусу "Навінка года", а таксама арганізацыі, якія могуць быць удастоены дыплома "Стабільная якасць" і спецыяльных узнагарод "Лепшы ў галіне", "Лепшы ў рэгіёне".

Заяўкі на ўдзел прадстаўляюцца да 1 верасня ў сакратарыяты абласных конкурсных камісій, сфарміраваныя ў абласных цэнтрах стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі, і Беларускі дзяржаўны інстытут метралогіі (для Мінска і Мінскай вобласці).

Арганізацыі, тавары якіх удастоены звання лаўрэата конкурсу, узнагароджваюцца дыпломам і атрымліваюць права размяшчэння лагатыпа конкурсу на таварах і іх упакоўцы, выкарыстання яго ў дакументацыі і рэкламных матэрыялах на працягу двух гадоў.

Звесткі аб таварах-лаўрэатах размяшчаюцца на сайце Дзяржстандарту, партале "Качество.бел" і ў штогадовым ілюстраваным каталогу "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь", які рассылаецца ў прадстаўніцтвы Беларусі за мяжой.

Падрабязная інфармацыя аб конкурсе размешчана на сайце Дзяржстандарту (раздзел "Якасць і дзелавая дасканаласць").

Конкурс "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь" праводзіцца штогод з 2002 года Дзяржстандартам разам з аблвыканкамамі і Мінгарвыканкамам. У 2021 годзе ён аб'яўлены 20-ы раз.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі