Фота з архіва
25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькі тэхнікі ў гэтым годзе выпусціць BKM Holding ("Белкамунмаш"), расказаў першы намеснік міністра прамысловасці Аляксандр Агароднікаў на прэс-канферэнцыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Магутнасці, існуючыя сёння ў БКМ, з улікам аб'ёму заказаў, загружаны больш як на 100 працэнтаў, расказаў Аляксандр Агароднікаў. "BKM Holding цесна працуе па кааперацыі з прадпрыемствамі сістэмы Мінпрама і не толькі, каб максімальна задаволіць попыт на сваю тэхніку. Практычна паўтараразовы рост быў у мінулым годзе ў параўнанні з 2022 годам. Не меншы рост чакаецца па гэтым годзе - адназначна будзе выпушчана больш за 320 адзінак рознай тэхнікі. Уведзеная ў мінулым годзе фарбавальная камера разлічана ўжо на большы аб'ём вытворчасці, а што датычыцца іншых тэхналагічных перадзелаў, то цяпер ідзе ўзгадненне тэрыторый, прылеглых да БКМ, з горадам. Паралельна ідзе праектаванне вытворчых карпусоў, якія будуць на гэтай тэрыторыі, - гэта хуткія, лёгка ўзводзімыя канструкцыі, таму ў максімальна кароткія тэрміны BKM Holding наросціць свае вытворчыя магутнасці", - расказаў ён.
Аляксандр Агароднікаў дадаў, што BKM Holding пакуль не плануе выпускаць новыя віды тэхнікі. "Ён будзе працаваць у нішы тралейбусаў, электробусаў, трамваяў і ўсіх мадыфікацый, якія з гэтым звязаны. А новую лінейку трохсекцыйных трамваяў мы ўбачым ужо ў канцы бягучага года", - звярнуў увагу першы намеснік міністра.-0-