Фота з архіва
2 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькі электронных лічбавых подпісаў атрымалі юрыдычныя і фізічныя асобы з пачатку года, карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў Нацыянальным цэнтры электронных паслуг.
Так, з пачатку года па жнівень 195170 юрыдычных асоб атрымалі, прадоўжылі або абнавілі ЭЛП. Колькасць фізічных асоб крыху меншая - 86140.
У НЦЭП нагадалі, што падоўжыць электронны лічбавы подпіс могуць усе катэгорыі карыстальнікаў. "Самае галоўнае - падаць неабходны пакет дакументаў пакуль яшчэ дзейнічае сертыфікат ЭЛП. Адпаведныя паведамленні аб падаўжэнні ЭЛП прыходзяць некалькі разоў на пазначаны раней e-mail. Калі прапусцілі тэрмін падаўжэння, трэба зноў збіраць неабходны пакет дакументаў, нанава запісвацца ў рэгістрацыйны цэнтр на атрыманне новага ключа ЭЛП", - адзначылі ў НЦЭП.
ЭЛП - аналаг уласнаручнага подпісу ў лічбавым свеце і дазваляе праводзіць юрыдычна значныя дзеянні дыстанцыйна. Пачынаючы з 1 ліпеня 2014 года ў Беларусі выдадзена 2296885 сертыфікатаў адкрытых ключоў праверкі ЭЛП, штодзень іх колькасць павялічваецца ў сярэднім на 1,5 тыс. адзінак.-0-