Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 студзеня 2023, 12:56

Колькасць рэзідэнтаў СЭЗ у 2022 годзе павялічылася на 10 працэнтаў

4 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць рэзідэнтаў СЭЗ за 2022 год узрасла на 10 працэнтаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.

У мінулым годзе ў свабодных эканамічных зонах, індустрыяльным парку "Вялікі камень" і асаблівай эканамічнай зоне "Брэміна-Орша" зарэгістраваны 53 новыя рэзідэнты. Сумарны аб'ём заяўленых інвестыцый - $260 млн, плануецца стварыць 2,7 тыс. працоўных месцаў.

Інвестары маюць намер рэалізаваць бізнес-ініцыятывы ў дрэва- і металаапрацоўцы, хімічнай прамысловасці, лагістыцы, фармацэўтыцы, медыцыне, машынабудаванні, сельскай гаспадарцы. Сярод найбольш значных праектаў - будаўніцтва транспартна-лагістычнага цэнтра ў "Вялікім камені", кантэйнернага тэрмінала ў Свіслацкім раёне, стварэнне цяплічнай гаспадаркі ў Брэсцкім раёне і вытворчасці па выпуску драўняных паліўных гранул у Полацку.

Для павышэння інвестыцыйнай прывабнасці пляцовак СЭЗ прадаўжаецца стварэнне неабходнай інжынернай і транспартнай інфраструктуры. У мінулым годзе ўведзены ў эксплуатацыю тры вялікія аб'екты энергетычнай інфраструктуры, у 2023-м у планах завяршыць будаўніцтва яшчэ шасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі